Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

запа́дзіна

1. Упадзіна паміж узгоркамі, глыбокі роў (Слаўг.).

2. Яма на месцы ўшчыльнення свежай зямлі (Слаўг.). Тое ж за́падзь (Слаўг.), запа́длае ме́сца (Слуцк. Сержп. Прымхі, 24).

запаля́нне Месца за палянай, за полем, па той бок поля (Слаўг.).

□ б. х. Запалянне (Заполле, 1910 Спіс., 31), в. Запалянне Слаўг.

запа́скі

1. Запасныя ўчасткі торфу (Нясв.).

2. Першы дзень, пачатак пасьбы жывёлы (Слаўг.).

□ ур. Запаскі (залежы торфу, тарфяныя кар'еры) каля в. Малева Нясв.

запа́шка

1. Узараная зямля (Ваўк. Сцяшк.).

2. Пераважна засеянае поле (Слаўг.). Тое ж па́хата, па́хаць (Слаўг.).

3. Прыаранае лішняе поле (Слаўг.). Тое ж перапа́шка (Слаўг.).

запесак Месца на лузе, занесенае пяском (Рагач.).

□ ур. Сысін запесак (месца на беразе Дняпра) каля в. Лучын Рагач.

за́песачча Месца за пясчаным масівам (Рэч.).

запла́ў Месца за багністым плавам (Сал.).

□ ур. Запла́ў (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Заплаў каля в. Яскавічы Сал.

заплёссе Месца за плёсам (Ветк.).

□ ур. Заплёссе (старыца на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.

запло́цце Месца за плотам (Сміл. Шат.). Тое ж заплотак (Сміл.).

запо́лле Месца па той бок поля (Слаўг.). Тое ж запольнішча (Слаўг.).

□ 6. х. Заполле (19.10) Слаўг., в. Заполле Кар. і Маз., ур. Заполле каля в. Аздамічы Стол.