пуцяві́на След дарогі, мала ўезджаная дарога (Зах. Бел. Др-Падб., Слаўг.).
пуцяві́шча Вуглавое злучэнне дзвюх дарог; скрыжаванне; пераважна лясны шлях (Віц. Нік. 1895, Смален. Дабр.). Параўн.: На Пуцявішчы у Панаса, Ён там ля лазні блізка жыў (Тарас на Парнасе, 1953, 67).
пучо́к Невялікае шляхецкае памесце (Віц. Шэйн, 3).
пу́шча
1. Вялікі, густы, непраходны, векавы лес (БРС); пераважна ліпавы (Тал. Мядзв.); густы зараснік у лесе (Жытк.).
2. Непраходныя балоты (Палессе Талст.).
3. Бязлюдныя, глухія, лясныя месцы (Нас. АУ, Слаўг.).
□ Белавежская пушча Брэсц., ур. Пушча (поле) каля в. Кліны Бял.
пушчу́га
1. Вялікая пушча; векавы лес (Слаўг.).
2. Неўрадлівае поле, пустка (Слаўг.).
пчальні́к Месца, дзе стаяць вуллі з пчоламі (БРС). Тое ж пчэ́льня (Кузн. Касп., Слаўг.).
□ в. Пчэльня Слаўг.
пшані́чышча Урадлівае поле, дзе расла пшаніца (Докш., Жытк., Лаг., Леп., Нясв., Рэч., Слаўг., Шчуч.). Тое ж пашані́чышча (Слаўг.). пшані́чнішча (Жытк., Маз., Пух., Хойн.), пшані́тнішча (Слаўг., Смарг.), пшо́нішча (Лёзн., Маладз., Навагр., Паст., Слаўг.), пшоннішча (Сміл. Шат.), пшоніска (Ваўк. Сцяшк.), пшонна аржы́шча (Навагр.), пшэнішча (Крыч., Слаўг., Уш.), пшэнне, пшане́ўе (Слаўг.).
пшы́енка Перашыек (Слаўг.). Тое ж пяройцісь, пярэцісь (Слаўг.).
пяне́ўе Месца, дзе стаяць пні ад ссечанага лесу (БРС). Тое ж пёння, пяне́вічча, пянёўе (Слаўг.).
пянько́вішча Месца, дзе мочаць каноплі (Краснап. Бяльк.). Тое ж пяньку́чышча (Краснап. Бяльк.).