Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пустэ́льня

1. Неўрадлівае поле (Зах. Бел. Др.-Падб. Слаўг.).

2. Пустое месца; глуш (Зах. Бел. Др.-Падб.).

пу́сцеж Пустая неўрадлівая зямля, якая зарасла лесам (Рэч.).

пухі́р Уздуцце багны ў выглядзе бурбалкі, якая падымаецца з дна дрыгвы, калі апошняя зацягвае што-небудзь у свае нетры (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі, 1957, 128).

пухле́ц Рыхлая зямля светлага колеру (Лёзн.); шэра-белая глеба (Пол.). Тое ж пухля́к (Лёзн.).

пухло́ Небяспечнае месца, гразкае вокнішча на балоце; багна (Жытк.).

пу́цік Струменьчык вады на крынічным месцы (Беш. Чашн. Касп.).

пу́ціна Месца, парослае травой, цвёрдай пуцінай (Ст.-дар.).

пуці́на Дарога, сцежка; зімовая дарога (БРС).

пуці́шча Балоцістае месца на злучэнні ракі Пцічы і яе прытока Арэсы (Серб. 1915).

пуць

1. Чыгунка (БРС). Тое ж пуця́ (Гродз., Слаўг.).

2. Вельмі далёкая дарога, на вялікую адлегласць (Арш., Лаг., Слаўг.).