Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пу́нішча Месца, на якім стаяла пуня (хлеў); вялікая пуня (Віц. Нік. 1895, Выс. Касп., Слаўг.).

ур. Пунішча пад Гарадком каля в. Шаламы Слаўг., ур Пунішча (луг) каля в. Віравая Слаўг., ур. Пунішча (лог) каля в. Беражыстае Крыч.

пустадо́лле Абложная зямля (Камар., Нясв.).

пу́стак

1. Месца ў лесе, дзе закопваюць здохлую жывёлу (Віц. Нік., 1895).

2. Былая лесасека (Віц. Нік., 1895).

пуста́тка Невялікая постаць (Мсцісл. Юрч.).

пустаўшчы́на Неўрадлівая зямля (Стол.).

пуста́ць Зжатая паласа, участак (Мсцісл. Юрч.).

пу́стка

1. Зарослы, запушчаны ўчастак поля (БРС).

2. Пустое, неўрадлівае поле (Выс. Касп., Стол.), ялавіна (Слаўг.). Тое ж пу́стата (Рэч.), пустальга́ (Слаўг.), пу́сташ (Росл. Бяльк., Слаўг.). пусты́р (Слаўг., Стол.).

3. Незасеянае поле (Росл. Бяльк.).

ур. Пу́сткі (поле) каля в. Кароцічы Стол.

пусто́ша Запушчанае, занядбанае поле або лес (Зах. Бел. Др.-Падб.).

пусты́ня

1. Пустая, неўрадлівая зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., МДС, Слаўг.). Тое ж пусты́нь, пу́сты́ш (Слаўг.), пустэ́ча (Глуск. Янк. I).

2. Закінутае поле (Слаўг.).

3. Ціхае глухое месца (Слаўг.).

в. Пусты́нкі Мсцісл., в. Пусты́ Асаве́ц Маг.

пустэ́льга Пусткавы, запушчаны, занядбаны кут (Зах. Бел. Др.-Падб.).