Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

струме́нь

1. Хуткі паток вады ў рацэ; бягучая вада (БРС). Тое ж струміна́ (Мін.).

2. Маленькія струменьчыкі вады; невялікія патокі (Палессе Серб. 1912, 99).

□ в. Струмень Віл., в. Струме́нь Карм.

стру́шня́ Руіна; вайна (Слаўг.).

□ Стру́шня — частка г. Магілёва (Археагр., 2, 1867, XCXIX).

стры́жань

1. Фарватэр ракі; галоўны паток (БРС). Тое ж стрэжынь (Слаўг.).

2. Гнілое месца на балоце; крыніца ў рацэ, дзе вада не замярзае (Стол.). Тое ж стрыжэнь (Я. Колас, 1952, т. 4, 154), сце́ржань (Слаўг., Смален. Дабр.).

стрэ́лішча Месца, дзе вучацца страляць; адлегласць, на якую далятае стрэл (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж стрэльбішча (Слаўг.).

□ ур. Стрэлішча (узвышша, узгорак) каля в. Юркавішчы Ветк., ур. Стрэльнішча каля в. Васькавічы (Слаўг.).

стрэ́лка Пясчаны намыў у рацэ (Слаўг.).

стрэ́льбішча Прастора на тры стрэлы з лука (Гом. 1752 АВАК, XIII, 372, 375).

студзянцы́ Месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада (Глуск. Янк. II).

□ м. Студзяне́ц Крыч. (Меер, 81), с. Студзяне́ц Касц.

сту́дня

1. Калодзеж (БРС); калодзеж з асверам або з драўляным шосцікам ці калаўротам (Віц. Нік. 1895, Докш., Ів., Лаг., Маг. 1745 ІЮМ, вып. XXX, ч. 1, № 139, Навагр., Нясв., Паст., Сен., Касп., Смал., Смарг., Сміл. Шат., Стаўбц.). Тое ж сту́льня (Ваўк. Сцяшк.).

2. Прасечаная палонка на рацэ (Лёзн.).

□ в. Сту́дзіна Рэч (Макс, Пр. 62), в. Студзя́нка Барыс. (Макс. 332), в. Студзянец Клім.

сту́па Ст.-бел. Куча зямлі, каменняў.

□ ур. Сту́пішча (поле) каля в. Беражцы Жытк.

ступа́

1. Ледзь прыкметная сцяжынка (Слаўг.).

2. Месца паміж каляінамі на дарозе, дзе ступае запрэжаны конь (Слаўг.).

3. След ад нагі (Слаўг.).