Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

першына́ Навіна; поле, якое ўзаралі ўпершыню (Вор.).

пескава́тка Месца на лузе з пясчаным намывам (Слаўг.).

ур. Пескава́тка (заліўны луг на пр. б. р. Проні) каля в. Улукі Слаўг., якое падзяляецца на Ма́лая Пескаватка, Вялікая Пескаватка, Блізкая Пескаватка і Дальняя Пескаватка; вул. Пескавацкая (1803) у Віцебску.

пескава́цік Месца з пясчаным грунтам, з пясчаным наносам, звычайна каля крыніцы (Віц.).

крыніца Пескавацік Віц. (Рам. Мат.).

песчуга́

1. Вялікі пясок; мясцовасць багатая незамацаванымі пяскамі (Жытк. Слаўг.). Тое ж пешчура́ (Ваўк. Сцяшк.), пяшчу́га, пешчуга́, пяшчуга́н, пешчані́ца, пешчына́, пешчаўня́, пешчачок, пяшчу́жышча, пешчу́рня, (Слаўг.), пешчуга́ (Стол.).

2. Пясчаная, неўрадлівая зямля (Слаўг.).

печкуры́ Стромы схіл берага, у якім гняздзіцца калонія берагавых ластавак (печкуроў, або гранкоў) Riparia riparia L. (Віц.).

ур. Печкуры (схіл гары) каля в. Чарсвяны Уш.

пе́чышча

1. Месца, дзе стаяла варыстая ці прамысловая печ для выганкі дзёгцю (БРС); месца, дзе будзе класціся варыстая печ; вялікая печ (Слаўг.).

2. Месца для жылля; сялянскі двор (АЛМ, 1, 601).

ур. Печышча (лес) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Аўла́савы Печышчы (лес) каля в. Кашалеў Слаўг., в. Печышча Глыб., Кобр., Светл.