Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прырэ́зак Невялікі дадатковы ўчастак зямлі (Слаўг.). Тое ж прырэзка (Слаўг.).

ур. Прырэзка (частка дзяржаўнага лесу, адведзеная для калгаса) каля в. Футар Краснап.

прыса́да

1. Насаджэнні вакол хаты, сядзібы (Бых. 1641 МЕВ, № 11, ч. аф., чэрвень, 1906, 415, Глуск. Янк. II).

2 . Алея; вялікая абсаджаная дарога; зона адчужэння паабапал дарогі (Сміл. Шат.). Тое ж прыса́ддзе (Маг.), прыса́ды (БРС).

3. Даступнае месца, да якога можна пад'ехаць (Стол.).

прыса́дзьба Сядзіба пры хаце (Стол.).

прыса́днік

1. Парк (Зах. Бел. Др.-Падб.).

2. Непладовае дрэва ў агародзе (Зах. Бел. Др.-Падб.).

прысе́лак

1. Месца для сялібы (Сміл. Шат.).

2. Малы пасёлак, хутар (Нас. АУ, Сміл. Шат.). Тое ж прысёлак (АЛМ, 1, 20, 284).

в. Прысёлкі Лаг.

прысло́н Сонечная старана, паўднёвы бок (Пол.).

прысма́лак Зямля, якая відаць з-пад снегу на зімовай дарозе (Сміл. Шат.).

прысо́с Нізкае, вільготнае месца з глейкай глебай (Чэр. Бяльк.).

прыст

1. Прамая дарога (Пін.).

2. Цячэнне вады на балоце (Пін.). Тое ж пры́стачка (Пін.).

пры́стань Месца на беразе, прыстасаванае для прычалу параходаў (БРС). Тое ж пры́стаць, прыста́нішча (Слаўг.).

ур. Параходская Прыстань у г. Слаўгарадзе, ур. Ба́рышнева Прыстань, ці Ба́рышнае (рум) каля в. Дабранка Слаўг.