Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прымо́л

1. Тое, што і бухта 1, 2; вір. (Стол.).

2. Круты, высокі бераг (Палессе Талст.).

прымы́льнішча Месца, дзе быў прылазнік (Слаўг.).

пры́пар Зацішнае, сонечнае месца; санцапёк (Пол., Слаўг.). Тое ж пры́парка, прыпёка (Слаўг.), прыпёк (БРС), прыпа́рка (Лёзн.).

пры́парамак Месца, дзе прыстае да берага паром (Рэч., Слаўг.). Тое ж прыпаромак (Слаўг.), прыча́н (Браг.), пры́парань (Бых).

□ ур. Пры́парамак (луг) каля в. Гайшы́н Слаўг.

пры́печ

1. Пясчаны спадзісты бераг («Савецкі Саюз. Беларусь», 1967, 301).

2. Пясчаны нанос каля берага ракі (Палессе).

□ р. Прыпяць.

пры́плаўнік Невялікі заліў на рэчцы, куды прыбівае кару, трэскі, смецце; рачныя наносы, іл (Усх. Палессе Талст.).

прыпы́нішча Прымітыўнае або часовае жыллё; сховішча, патаемнік (Слаўг.). Тое ж прыста́нішча, прыцапу́нішча (Слаўг.), прыту́лішча (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).

пры́равак Невялікае адгалінаванне рова; рукаў; равочак (Слаўг., Чэр.). Тое ж пры́раўчук (Слаўг.).

пры́рва Яма на балоце, у торфе (Зах. Палессе Талст.).

прыро́бак Ачышчанае ад зарасніку месца; участак раллі (Нас. АУ). Тое ж прыробка (Нас. АУ).