Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыбо́р'е Месца, дзе выганялі дзёгаць і выпальвалі вугаль (Бых. Рам. 1912, 3).

□ в. Прыбор'е Бых. (Рам. 1912, 3).

прыво́лле

1. Свабоднае, шырокае месца, прастор (БРС).

2. Прыдатнае месца, дзе блізка ёсць рэчка, лес, луг, поле (Слаўг.). Тое ж воля, раздолле, прыволіца, пры́валь (Слаўг.).

3. Стар. Месца, якое памешчык уступаў сялянам для выгану жывёлы.

4. Свабоднае месца на лузе (Нясв.).

□ в. Прыволле Слаўг.

прыво́ранне Прыараная зямля (Слаўг.). Тое ж прыпаш (Нас. АУ).

прыга́лак Невялікая палянка ў лесе на месцы пажару (Сміл. Шат.).

прыгало́вач Узаранае і пасеянае поле ўпоперак загона (Стол.).

прыга́нак Месца каля ганка (Касц.). Тое ж прыга́начча, каляга́начча (Слаўг.).

пры́гань Выпас, куды прыганяюць кароў да пастуха; згон (Слаўг.).

□ в. Прыгань Кругл.

пры́гар Месца, дзе выгарае ад сонца пасеў, травастой (Слаўг.).

пры́гарад

1. Гарадское прадмесце (БРС).

2. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Светл.).

3. Малы горад, які прыпісаны да вялікага (Нас. АУ).

прыгарадак Малы гарадок (Нас. АУ).