Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прахо́д Месца, па якому пераходзяць; перашыек (Сал.); бойкае месца (Слаўг.).

□ ур. Праход (сенажатны перашыек) каля в. Яскавічы Сал.

прая́ва Глыбакаводная яма (Жытк., Стол.).

про́вар Вінакурны завод (Грыг. 1838—1840).

про́варышча Месца, дзе быў провар (Віц. Рам. Мат.).

□ в. Проварышча і ўр. Проварышча Віц. (Рам. Мат.).

про́галь Прагаліна, прастора, водступ паміж чым-небудзь (Слаўг.). Тое ж га́лвінка, прогалішча (Слаўг.).

про́каўзень Агрэх пры разорванні радка бульбы (Слаўг.).

про́лубка

1. Глыбокае месца; бездань, прорва (Слаўг.); багністае і глыбокае месца ў рэчцы (Лёзн., Слаўг.); правал (Мсцісл. Юрч.). Тое ж проламка (Смал.), пролабка (Мсцісл. Юрч.), пролыбка (Слаўг., Смален. Дабр).

2. Палонка ў лёдзе на рацэ (Віц. Нік. 1895, Бял. Матэр., Грыг. 1838—1840, Зах. Бел. Др.-Падб., Мсцісл. Бяльк., Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж проламка (БРС), пролабка (Мсцісл. Юрч.), праломка (Навагр. XIX ст. КПЖ, 38), проруб, прорубка (Слаўг.), палонка (Кам., Стол.).

про́пасць

1. Глыбокае месца на балоце, у рацэ; бяздонне (Нясв., Рэч., Слаўг., Стол., Шчуч.).

2. Глухое месца (Слаўг.).

□ р. Пропасць (цяпер р. Проня) Слаўг. (1627 Книга Большому чертежу; 1560 Археагр. т. 3, 1867, 267).

про́паш Узараная зямля, ралля (Стаўбц. Прышч.).

□ ур. Пропашы (поле) Стаўбц. (Прышч.).

про́пуск

1. Месца, дзе раку можна перайсці ўброд (Слаўг.).

2. Агрэх пры разорванні радка бульбы (Слаўг.).

□ ур. Пропуск (брод цераз р. Проню) каля в. Красная Слабада Слаўг.