Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сто́ўбішча

1. Збор вады ў вадасховішчы; басейн (Слаўг.). Тое ж стоўпішча, стоўплішча, стаўпе́нне, стопішча (Слаўг.).

2. Затор вады пад снегам (Слаўг.).

3. Месца, дзе стаяў слуп (Слаўг.). Тое ж стаўбе́нішча (Слаўг.).

стра́ва Страўлены луг або пасеў (Слаўг., Шэйн, 28).

страла́ Месца ў рацэ, дзе ўпадае ў яе другая рака (Слаўгарад).

страмніна́

1. Высокае месца; круча (Нас.).

2. Месца хуткага цячэння ў рацэ (Слаўг.). Тое ж страмі́на (Нас.).

страха́ Навіслы бераг над вірам, які падмывае вада (Рэч.).

стро́ма Абрыў, круча (БРС).

ур. Строма (лясок) каля в. Яскавічы Сал.

строў Востраў (Арш.).

ур. Строў (луг) каля в. Бабінавічы Арш.

стру́га

1. Фарватэр ракі (Слаўг.). Тое ж стружаві́на, струга́ (Слаўг.), стру́жка (Баркалабаў Бых. 1641 МЕВ, 1906, № 11, ч. аф., чэрвень, 415, Усх. Палессе Талст.).

2. Ручай, рачулка, зарослая травой (Слаўг.). Тое ж струга́ (Глуск. Янк. II, Нас., Кап.).

3. Затока, рукаў ракі (Сміл. Шат.).

4. Равы і нізіны, куды вада заходзіць з ракі ў час разводдзя, а пры спадзе на вузкім месцы робіцца запруда для лоўлі рыбы (Смален. Дабр.).

5. Невялікае цячэнне на балоце або часовае ў вузкай сцёкавай лагчыне (Палессе Талст.).

в. Струга́ Стол., в. Стру́га Круп., ур. І́нская Струга́ (балоцісты луг, алёс) каля г. Слаўгарада, ур. І́вінская Струга́ (луг) в. Ржаўка Слаўг.

струга́

1. Высокае месца, узвышша (Слаўг.).

2. Роў, выбіты ручаямі, якія сцякаюць з высокага месца (Маг. Лемц. Айк.).

ур. І́венская Струга́ (узвышша сярод лугу) каля в. Крамянка Слаўг.

стру́мень Крыніца (Стол.).