Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

перасто́й Стары, смалісты, без абалоні, векавы лес (Слаўг.).

перато́к

1. Месца, дзе ў перыяд паводкі працякае вада (Мін. Лемц. Айк.).

2. Праход, рукаў, які злучае азярыну з ракой (Стол.).

□ в. Ператок Стол., в. Ператок Люб., в. Ператокі Стаўбц.

перато́чча Пляцоўка, выбітая глінай, якая знаходзіцца перад гумном (Сміл. Шат.).

перахва́т Перашыек паміж балотамі, азёрамі, лясамі (БРС). Тое ж перача́п, перачэп, перашчы́п (Слаўг.).

перахо́д

1. Месца, зручнае для пераходу, цераз раку, з аднаго лесу ў другі (БРС).

2. Частка шляху, якую можна прайсці, не адпачываючы (БРС).

□ ур. Пераходы (вузкая палоска зямлі паміж узгоркамі) каля в. Чарсвяны Уш., в. Пераходцы Леп.

перашы́ек

1. Вузкая паласа зямлі паміж балотамі, азёрамі, лясамі, узгоркамі (БРС). Тое ж перашэ́ек, перашы́ена (Слаўг.).

2. Праліў паміж азёрным востравам і берагавой сушай (Слаўг.).

□ вул. Перашыек або Карэльскі Перашыек (1939—1940) у в. Шаламы Слаўг.

перея Ст.-бел. (да XVII ст.). Старана вуліцы (Бел., 472).

першына́ Навіна; поле, якое ўзаралі ўпершыню (Вор.).