Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падбе́ражжа

1. Месца, якое прылягае да берага ракі, балота; паласа лесу недалёка ад краю (Слаўг.). Тое ж падбе́раззе, падбярэжжа, падбярэжышча (Слаўг.).

2. Месца пад рачным ці азёрным берагам (Слаўг.). Тое ж падбе́раззе, по́дберажжа (Слаўг.), падбярэжжа (Слаўг., Смален. Дабр.).

в. Падбярэжжа Пух.

падбе́раззе Месца каля бярозавага лесу, пад бярозамі (Слаўг.). Тое ж падбяроззе (Слаўг.), падбярэзнішча, падбярэзішча (Краснап.), падбярэззе (Бых., Слаўг.).

в. Падбярэззе Віц., саўгас «Падбярэззе» Валож., ур. Падбярэззе (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.

падбо́р'е Месца каля бору (Слаўг.).

ур. Падбор'е (лужок) каля в. Папоўка Слаўг., б. пас. Падбор'е (1926) Васькавіцкага с/с Слаўг.

падвако́нне Месца пад вокнамі хаты (Слаўг.). Тое ж падвоканне (Нас., Слаўг.), падвокнічча, падвакні́чча (Слаўг.).

падво́рак Месца каля хаты; двор (БРС). Тое ж панадворак (БРС).

падво́р'е

1. Месца, дзе быў двор; дворышча (БРС). Тое ж панадворышча (Нясв.), падворычча, подвар'е, падвор'іка, падвор'ішча (Слаўг.), падворріка (Слаўг., Смален. Дабр.), падворышча (Рэч.), панадворак (БРС).

2. Заезны дом, двор (Віл. Гільт., 273).

падвышэ́нне Узвышша, прыўзнятае месца (Слаўг.).

падгаёк Невялікі малады сасоннік на краю лесу (Ст.-дар.).

ур. Падгайкі́ Малы́е (лес) каля в. Пасека Ст.-дар.

падга́й Участак поля (Бярэз. ДАБМ, 511).

падгара́ Ніжэйшы ўзгорак (Крыч.).

ур. Падгара́ (ніжэйшы ўзгорак) каля в. Дзягавічы Крыч.