Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плуг Вузенькі шнур зямлі, які можа заняць плуг на ворыве (Слаўг.).

плыву́н

1. Нанесены разводдзем пясок (Краснап. Бяльк.).

2. Пласт цякучага пяску пры капанні ямы (Рэч.).

плынь Цячэнне вады (БРС).

плюго́та Размяклая зямля ў час працяглых халодных дажджоў; гразь (Ст.-дар.). Тое ж плю́хаць (Ст.-дар.), пляхоцце (Рэч.), плюхоцце (Слаўг.).

плю́шнік

1. Зараснік аеру Acorus calamus L. (БРС). Тое ж пле́шнік (Жытк., Стол.), пляшні́к (Жытк.).

2. Зараснік плюшчаю Sparganium simplex Huds. (Браг.). Тое ж плюшча́й (БРС), плюшчы́ннік (Пол.), плюшчэй, плюшчаі́ннік (Слаўг.).

плюшня́к Месца на балоцістых лугах, дзе расце асака, плюшчай, цыкута ядавітая Cicuta virosa L. (Рэч.).

пляж Месца каля ракі, возера, дзе адпачываюць і загараюць людзі (БРС).

плянта Мяжа (Палессе Лемц. Айк.).

пля́нцы Месца, дзе вырошчваюць садовыя саджанцы, паркавыя дрэўцы (Нясв.).

плясні́ца Тонкі лядок на рацэ (Віц.).