Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пікава́рня Прадпрыемства, дзе варылі гудрон для прасмольвання канатаў (Слаўг.).

ур. Пікаварня (паўднёвая частка г. Прапойска) Слаўг.

піке́т Участак асушанага балота, звычайна квадратны, паміж пікетамі і калектарамі (Смал.).

ур. Пікет або На пікетах (асушанае балота) каля в. Усяжкі Смал.

пі́льня Лесапільны завод (БРС). Тое ж пі́льніца (Лемц. Айк.).

в. Пільня ці Пілна Чэр.

піса́га Іржавая паласа на вадзе; мазутная пялёнка, пляма ў забруджаным вадаёме (Слаўг.).

пі́тня́ Карчма, лаўка (Слаўг.).

плаво́к Невялікі плаў; дрыгвяністае балота (Жытк., Стол.).

плаву́н

1. Смецце, раслінныя рэшткі, нанесеныя вадой на карэнні дрэў, на кусты, у заліў у час разводдзя (Віц. Нік. 1895).

2. Цякучы пясок (Ветк.).

плавы́ Азёры, багатыя рыбай, пакрытыя зыбкім і непраходным дзірвановым зараснікам (Віц. Нік. 1895); зыбкае балота (Слаўг.).

плавы́ня Плывучы востраў (Смален. Дабр.).

план

1. Сядзіба калгасніка (Ветк., Нясв., Рэч., Слаўг.).

2. Зямля былога сталыпінскага хутара (Нясв., Слаўг.).