Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паграні́чча

1. Паласа поля наўсцяж мяжы зямельнага абшару (Слаўг.).

2. Пагранічная зона (Слаўг.). Тое ж пагранічышча (Слаўг.).

пагуля́нка

1. Аблога, пакінутае поле (Лемц. Айк.).

2. Панскі пляж, месца адпачынку паноў (у многіх месцах Беларусі).

в. Пагулянка Брэсц., Віц., Гродз. (Лемц. Айк.).

пагу́рак Пагорак, узгорак на лузе ці на полі (Віц. Нік. 1895, Дрыс. Бел. дакастр. проза, 257, Жытк., Палессе Талст., Паст., Сміл. Шат., Стол.).

падазе́р'е Месца каля возера (Слаўг.).

в. Падазер'е (1827 ЦДГА БССР, ф. 2349, воп. 1, адз. зах. 4, л. 157), а цяпер вуліца ў в. Шаламы́ Слаўг., ур. Падазер'е або х. Андрэеўка Слаўг.

падале́ссе Месца каля балота (алёсу), нізкага лугу (Гом., Слаўг.). Тое ж падале́ссё (Рэч.).

саўгас «Падале́ссе» Рэч.

падале́шнік

1. Месца каля альховага лесу, альховых кустоў (Слаўг.). Тое ж падле́шша, падале́шша, падле́шнічча, падляпе́шнічча, падле́шышча (Слаўг.).

2. Месца пад каронамі вольхаў (Слаўг.).

3. Зараснік травы Asarum europaeum L. у лісцёвых лясах (Маг. «Наш край», 1926, № 2—3 (5—6), 35).

ур. Падалешнік (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг.

падасе́цце

1. Месца, дзе стаяла асець або ёўня ў гумне (Слаўг.). Тое ж падасе́цішча, падасе́тнішча, падосецце, падасе́тнівішча, падасяці́шча, пад'ёвінне, пад'ёўнішча, пад'ёвіннічышча (Слаўг.).

2. Яма перад печчу ў асеці; падасетны праход (Слаўг.). Тое ж падосець (Рэч.), падосецце (Слаўг.), авоз (Нас. 1850, стар. 2, л. 16), похад (Расн. Бяльк.).

падасі́ннік Месца перад асінавым лесам, пад асінамі (Слаўг.).

падаўзва́лле Месца каля падэшвы ўзгорка; сенажаць (Слаўг.). Тое ж падва́лле, паду́зва́лле, падва́льнішча, падва́лічча (Слаўг.).

па́дбалацце Месца наўсцяж балота (Слаўг.). Тое ж падбалаццё, подбалацце, падбалоцце, па́дбалатні́шча, падбалатоўе (Слаўг.).