Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пашня́

1. Поле, засеянае збожжам (Слаўг.). Тое ж пашні́ца (Слаўг.).

2. Ралля (Нас., Сміл. Шат.).

3. Насенне ўсіх збожжавых культур, лёну, канопляў, бульбы, гародніны (Слаўг.). Тое ж пашні́ца (Слаўг.).

пашыбе́нь Ухабістая дарога (Вілен.).

паязе́р'е Месца ўздоўж возера, па той бок яго (Слаўг.).

□ в. Паязер'е (1792 ЦДГА БССР, ф. 2349, воп. 1, спр. 1, л. 77) каля в. Шаламы Слаўг.

пе́ліка Жоўты пясок (Барыс.).

пе́лька

1. Прасечаная палонка ў лёдзе на рацэ (БРС); глыбокае месца ў стаячай вадзе (Пар.). Тое ж пе́ля (Пар.).

2. Паглыбленне круглай формы, часта з вадой (Ст.-дар.); невялікая махавая або сенажатная нізіна з вадой сярод поля (Глуск., Палессе Талст., Пар., Ст.-дар.). Тое ж пель, пе́лка (Глуск. Янк. I), пель, пе́ля (Палессе Талст., Пар., Ст.-дар.).

3. Больш сухое месца сярод балота, часам парослае хмызняком (Палессе). Тое ж пе́ля, пе́я (Палессе Талст.).

□ ур. Пе́ля ці Пі́ля (поле з балотам) каля в. Пасека Ст.-дар.

пень

1. Частка спілаванага ці зламанага дрэва, якая засталася пры зямлі (БРС); месца, якое займае пень (БРС). Тое ж пні́шча, пе́нішча, пёнік (Слаўг.), пні́ва (Нас.).

2. Неабжытае месца; будучае поле і новае пасяленне, сяліба, звычайна на месцы лесу (Рэч., Слаўг.).

3. Калода, вулей пчол (Слаўг.).

перабе́жышча Адкрытае або зручнае месца для перабягання звяроў з аднаго ляснога масіву ў другі (Слаўг., Сміл. Шат.).

перабро́д Мелкі брод; месца, дзе пераходзяць і пераязджаюць раку, азярыну (Глуск. Янк. I). Тое ж пераброддзе (Віц., Слуцк.).

□ в. Пераброддзе Міёр.

перавало́ка Месца, дзе што-небудзь перавалаквалі (лодку, сетку) (Рэч.).

□ ур. Перавалока (луг) каля в. Заспа Рэч.

перава́ра Піваварня (Нас. АУ).