Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раўчы́нка Невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў зямлі (Слаўг.). Тое ж жалобчынка (Слаўг.).

рача́дзь Старое рэчышча ракі (Чашн. Касп.).

рача́ліна Балотная рэчка (М. Танк. Янук Сяліба, 1957, 3).

рачу́лка Невялікая рэчка (БРС). Тое ж раччонка (Віц. Нік. 1895, Слаўг.), раччу́шка (Віц. Нік. 1895, Мсцісл. Бяльк., Слаўг.), рэччанка (Слаўг.).

рачы́шча

1. Старарэчышча (Стаўбц.).

2. Багністае месца на зарослым рэчышчы (Стаўбц.).

ур. Рачышча (луг) каля в. Беражцы Жытк.

ржа́ва Гразкае, іржавае балота з вокісам жалеза ў вадзе; балота з жалезнай рудой (Віц. Рам. Мат., Слаўг.). Тое ж ржа (Жытк., Нясв., Слаўг., Стол.), ржа́вец, ржа́віна, ржаві́на́, рыжаві́на (Слаўг.).

в. Ржава Віц. (Рам. Мат.).

ржавень Крыніца на багністым глыбокім балоце (Глыб. ДАБМ, 42).

ржа́ўка

1. Балота з іржой (паўсям.).

2. Крыніца, ручай у раўку (Смален. Коз., 118).

в. Ржаўка Слаўг.

ржы́шча

1. Зжатае поле (БРС). Тое ж ржонне (Смален.), ржэўнік (паўсям., апрача поўдня БССР ДАБМ, к. 269), рожня (Хойн.).

2. Поле, на якім зжата жыта (амаль паўсям. ДАБМ, к. 271). Тое ж ржы́ска (Ваўк. Сцяшк., Вор. ДАБМ, к. 271), ржані́шча (Слаўг., Смален. Дабр.), ржэўнік (Бых., Лёзн. Касп., Мін., Слаўг., Сміл. Шат., Уш. ДАБМ, к. 271), ржоўнік (Бабр., Слуцк. ДАБМ, к. 271), ржонне (Маладз. ДАБМ, к. 271), ржонішча (Мін. і поўнач Гродз. ДАБМ, к. 271), ржы́нішча (Маладз., Мін. ДАБМ, к. 271), ржа́нішча (Бабр. Гом. Слуцк. ДАБМ, к. 271).

рог

1. Вугал вуліцы (БРС).

2. Выступ, клін поля, лесу, лугу; лука, паварот ракі; клінападобная частка балота (Жытк., Крыч., Нясв., Рэч., Сал., Слаўг.).

ур. Дзе́даў рог (луг) каля в. Віравая Слаўг., ур. У рага́х (лес) каля в. Яскавічы Сал., ур. Піля́вы рог (выступ поля, лугу, лесу) каля в. Заспа Рэч., ур. Зая́зкі рог (балота) і ўр. Мулкоў рог (балота) каля в. Беражцы Жытк., ур. Пе́ршыя (Другі́я, Трэція) ражкі́ (выступ поля, лесу) каля в. Дзягавічы Крыч., ур. Бузя́ны рог (частка возера) каля в. Чарсвяны Уш.