Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

распу́цце

1. Месца, дзе дарога раздвойваецца; развілка (Маладз., Слаўг.). Тое ж расход (Ст.-дар.), расход дарог (Сал.), разыходные дарогі (Стол.), растанцы́ (Маз.).

2. Бездарожжа вясной або ўвосень; гразь; паводка; адталая зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., Нар., Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж распу́ціца (Рэч., Слаўг.), растоп, растопіца, растаропа (Слаўг., Стол.), растароп (Слаўг.), растроп (Смален. Дабр.), растаропіца (Мсцісл. Бяльк., Нас., Слаўг.).

расса́ Густыя зараснікі розных водных траў тыпу рагалісніку Ceratophyllum demersum L., урэчніку Potamogeton natans L. і інш., якія добра ядуць рыбы, вадаплаўныя птушкі і іншыя жывёлы (Віц. Кузн. Касп.).

расто́ў Востраў сярод балота, на якім расце высокі лес (Віц. Рам. Мат.).

ур. Растоў (балотны востраў з высокім лесам) Віц. (Рам. Мат.).

расцяро́б

1. Месца, расчышчанае ад кустоў, лесу пад раллю або луг (БРС). Тое ж расцяробы (Хоц. Бяльк.).

2. Балоцістая нізіна ў лесе (Смален. Дабр.).

ур. Расцяробы (луг) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Сі́паў Расцяроб (поле) каля в. Калінаўка Краснап.

расцяро́ба

1. Аблога, зарослая кустамі, драбналессем (Слаўг., Смален. Дабр.).

2. Месца, дзе высечаны лес, але яшчэ нераспрацаванае пад поле (Смален. Дабр.), зарослае хмызняком (Бял. Матэр., Слаўг.). Тое ж расцяробы (Слаўг., Хоц. Бяльк.).

раўдо́нь Рачная нізіна; шырыня рэчышча, абалоні і заліўных лугоў (Кап.). Тое ж раўда́, раўда́нь (Кап.). Параўн. прыгаворку: Па́не Я́не-Пабія́не, па́свіў ко́ні на раўдо́ні (в. Макраны Кап. Вас.).

раўні́на Роўнае поле (БРС). Тое ж раўніна́ (Зах. Бел. Др.-Падб., Кап., Рэч., Слаўг.), раўня́дзіна (Віц. Нік. 1895), раўня́дзь (Віц. Нік. 1895, Крыч., Лёзн., Слаўг.), раўкі́нь, роўніца, раўніча́нь (Слаўг.).

в. Раўніна Рагач. (К. 1778).

раўчаві́на́ Мелкі сухадольны равок, пракапаная канаўка (Слаўг.). Тое ж раўча́г (Слаўг.).

раўча́к

1. Неглыбокі роў з вадой, на дне якога цячэ паток (Бых., Жытк., Нас., Слаўг., Шчуч.).

2. Адгалінаванне ракі; ручай (БРС).

3. Канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады (Рэч., Слаўг.). Тое ж раўчачок (Рэч.).

4. Калдобіна (Грыг. 1838—1840).

5. Абмялелая рэчка (Слаўг.).

р. Раўча́к каля в. Зімніца Слаўг.

раўчу́к

1. Ручай, рачулка (БРС). Тое ж раўчок (Краснап. Мсцісл. Бяльк.), раўчэка (Стол.).

2. Нізіна або канава, па якой амаль заўсёды цячэ вада (Стол.). Тое ж раве́ц (Стол.).

3. Пракапаная канаўка пад капяжом (Нясв., Слаўг., Стол.). Тое ж раўчэка (Стол.).