Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ро́шча

1. Гадаваны ўчастак лісцёвага лесу каля населенага пункта; гарадскі парк (Рэч., Слаўг.).

2. Малады бярозавы лес, бярэзнік (Крыч.).

3. Могілкі (Магілёў).

ур. Рошча (парк) у г. Слаўгарадзе, ур. Дарахве́іхіна рошча (бярозавы і сасновы лес) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Рошча (бярозавы і хваёвы лес) каля в. Любаны Слаўг.

руб Ст.-бел. Ускраіна (вёскі, зямлі, дзяржавы); мяжа.

ур. Ру́банаў Ку́рган каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Рубры́на каля в. Кароцічы Стол.

рубе́ж

1. Мяжа (БРС).

2. Цвёрды выступ зямлі на роўным месцы; вузкая броўка (Слаўг.).

в. Рубе́ж Кліч., в. Рубеж Чэрв., ручай Рубежнік Віц. (Рам. Мат.), в. Рубяжэвічы Ст.-дар.

руда́

1. Балотная жалезная руда (БРС).

2. Балота з камякамі жалезістай іржы і вадкай іржавай пялёнкай паверх вады (Барыс., Ваўк. Сцяшк., Навагр., Паст., Слаўг., Стаўбц.). Тое ж ру́дзішча (Стаўбц. Прышч.), рудовіна (Навагр.).

3. Гразь на дарозе (Сен. Касп., Слаўг.), у балоце (Стаўбц.).

4. У актах. Млын для размолвання руды.

ур. Руда (балота, сенажаць) каля в. Пруды Стаўбц., ур. Бальшая Руда (балота) у басейне р. Нёмана (Серб., 1912, 84), ур. Ру́дзішча (поле) Стаўбц. (Прышч.).

ру́дка Крыніца з іржавай вадой (Слаўг.). Тое ж ру́дзька (Слаўг.).

ру́дня Ст.-бел. Руднік для апрацоўкі балотнай жалезнай руды; жалезаплавільны і меднаробчы заводы (Нас.), паташны завод (Нас. АУ).

Гамарня або Гразівецкая Рудня Крыч., в. Рудня Слаўг.

ру́жа

1. Куст, кустоўнік Rosa (БРС).

2. Калонія раслін мальва лесавая Malva sylvestris (Меж. Касп.).

3. Суша, высокае месца (Беш. Касп.).

г. п. Ружа́ны Гродз.

руі́на1 Рэшткі разбуранага будынка (БРС); вайна (Грыг. 1838—1840, Тал. Мядзв.). Тое ж руні́на (Дзятлавіцкая вол. Гом. Радч., 1888, стар. XII).

руі́на2 Прыволле, выгода (Слаўг.).

рука́ў Адгалінаванне ад рэчышча ракі, возера (БРС). Тое ж рука́віна (Слаўг.).