Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сціжа́рка Пляцоўка на двары (Стол.).

сці́ла Неаранае цвёрдае роўнае поле пасля зімы; ялавіна (Ст.-дар.).

сцяга́ Бойкая сцежка; пагон (Віц. Нік. 1895, Лёзн.).

сцяж

1. Абшар поля ў адным масіве (Слаўг., Чэр. Бяльк.).

2. Месца паабапал дарогі, ракі, каля лесу (Беласточчына ПНР, Гродз.).

сцяжы́на Глухая, ледзь прыкметная лясная сцежка (ЛіМ, 1966, 25 студзеня).

сцяку́н Незамёрзлая сярэдзіна ракі (Ваўк. Сцяшк.).

сцяна́

1. Тое, што і сценка 1; межавая дарожка для аддзялення розных палёў (Нас. АУ).

2. Абрывісты бераг (Ветк.).

3. Лінія; мяжа (Шпіл.).

4. Адно звяно ў прасле з дзвюх пар калоў і жэрдак (Слаўг.).

ур. Сцяна́ (стромы бераг Сажа) недалёка ад в. Шарсцін Ветк.

сыпанка Загачаная каменнем і засыпаная зямлёй дрыгва; штучная выспа; гарадзішча (Ковенская губ. 1914 L. Krzywicki. Pilkalnia pod wsią Petraszunami).

сырабо́йня Гумно (Пух. МДС, Сміл. Шат.).

сядзі́ба

1. Участак зямлі калгасніка, селяніна (БРС); месца, дзе знаходзіцца хата, с.-г. пабудовы, сад, агарод (Гарад. Касп., Нясв., Слаўг., Тал. Мядзв.). Тое ж уся́дзьба, уся́дзібка (Слаўг.), ся́дзьба (Краснап. Бяльк.), уса́дзьба (Жытк., Мсцісл. Юрч., Рэч., Слаўг.).

2. Лепшая, урадлівая зямля, якую адводзяць пад агарод, каноплі, ячмень (Слаўг., Хоц. Бяльк.).

ур. Сядзі́бы (поле) каля в. Серкаўка Слаўг., ур. Сядзі́ба (поле, б. пас.) каля в. Целяшы Слаўг.