Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стру́шня́ Руіна; вайна (Слаўг.).

Стру́шня — частка г. Магілёва (Археагр., 2, 1867, XCXIX).

стры́жань

1. Фарватэр ракі; галоўны паток (БРС). Тое ж стрэжынь (Слаўг.).

2. Гнілое месца на балоце; крыніца ў рацэ, дзе вада не замярзае (Стол.). Тое ж стрыжэнь (Я. Колас, 1952, т. 4, 154), сце́ржань (Слаўг., Смален. Дабр.).

стрэ́лішча Месца, дзе вучацца страляць; адлегласць, на якую далятае стрэл (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж стрэльбішча (Слаўг.).

ур. Стрэлішча (узвышша, узгорак) каля в. Юркавішчы Ветк., ур. Стрэльнішча каля в. Васькавічы (Слаўг.).

стрэ́лка Пясчаны намыў у рацэ (Слаўг.).

стрэ́льбішча Прастора на тры стрэлы з лука (Гом. 1752 АВАК, XIII, 372, 375).