Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

старадрэ́віца

1. Стары лес; пушча (Жытк.).

2. Цалінная зямля на месцы лесу (Смален. Дабр.).

старажэ́ц

1. Старое рэчышча, якое звязана з ракой (Слаўг.).

2. Месца, дзе быў вартавы пункт, пагранічны рубеж (Слаўг.).

□ ур. Старажэц (луг, старыца) каля р. Сажа Слаўг.

старана́

1. Край, дзяржава (БРС).

2. Месца абапал тока ў гумне, дзе складваюць збажыну (Нас., Сал., Слаўг.).

3. Вялікае поле ў адным масіве (Сал., Слаўг.).

старапо́ліца

1. Абложная зямля (Гом., Слуцк., па цячэнню р. Убарці ДАБМ, к. 275). Тое ж стараполь, стараполле (Гом., Слуцк. ДАБМ, к. 275).

2. Месца, дзе поле апрацоўваецца з даўніх часоў; спадчыннае поле (Стол., Хойн.). Тое ж стараполь (Хойн.).

□ ур. Стараполіца Славі́цка (поле, выдзерак) каля в. Кароцічы Стол.

старасе́лле Месца, дзе здаўна знаходзіцца населены пункт, двор або дзе быў дом, сяло (Слаўг., Смален. Дабр.).

□ ур. Стараселле (луг, поле) каля в. Казакоўка Слаўг., воз. Стараселле каля в. Ст. Каменка Слаўг., в. Стараселле Крыч.

старо́жка Хата ў лесе, каля дарогі для паляўнічых, вартаўнікоў (БРС).

□ Старожка (адзін двор каля моста цераз р. Проню) Слаўг.

стары́на

1. Месца, дзе раней быў населены пункт (Слаўг.). Тое ж старына́ (Слаўг., Стаўбц.).

2. Даўняе месца пасялення вёскі, двара (Слаўг.).

3. Ст.-бел. Поле сярод лесу здаўна (Слаўг.). Тое ж старына́ (Слаўг., Ст.-дар., Стаўбц.).

□ ур. Стары́на (лес) каля в. Пруды Стаўбц., в. Ста́рына Чэрв.

стары́нкі Сядзібныя месцы, якія зараслі кустамі (Смален. Дабр.).

□ в. Старынка Слаўг.

ста́рыца Старое рэчышча ракі; водны рукаў (БРС). Тое ж старарэчышча (Слаўг.), ста́рка, стары́к, (Падняпроўе), стару́ха (Макс., 197), ста́рац, стары́к (Жытк.), стары́к (БРС).

□ ур. Ста́рац каля в. Беражцы Жытк., Стары́к (заліў р. Дняпра) Бых., Стары́к (заліў р. Сажа) Слаўг.

стаўбе́ц Слуп (Слаўг.). Параўн.: стлъпъ ’вежа’ (Астрамірава евангелле).

□ ур. Стаўбцы́ (поле) каля в. Церахоўка Слаўг., г. Стоўбцы Мін. вобл.