Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

старадрэ́віца

1. Стары лес; пушча (Жытк.).

2. Цалінная зямля на месцы лесу (Смален. Дабр.).

старажэ́ц

1. Старое рэчышча, якое звязана з ракой (Слаўг.).

2. Месца, дзе быў вартавы пункт, пагранічны рубеж (Слаўг.).

ур. Старажэц (луг, старыца) каля р. Сажа Слаўг.

старана́

1. Край, дзяржава (БРС).

2. Месца абапал тока ў гумне, дзе складваюць збажыну (Нас., Сал., Слаўг.).

3. Вялікае поле ў адным масіве (Сал., Слаўг.).

старапо́ліца

1. Абложная зямля (Гом., Слуцк., па цячэнню р. Убарці ДАБМ, к. 275). Тое ж стараполь, стараполле (Гом., Слуцк. ДАБМ, к. 275).

2. Месца, дзе поле апрацоўваецца з даўніх часоў; спадчыннае поле (Стол., Хойн.). Тое ж стараполь (Хойн.).

ур. Стараполіца Славі́цка (поле, выдзерак) каля в. Кароцічы Стол.

старасе́лле Месца, дзе здаўна знаходзіцца населены пункт, двор або дзе быў дом, сяло (Слаўг., Смален. Дабр.).

ур. Стараселле (луг, поле) каля в. Казакоўка Слаўг., воз. Стараселле каля в. Ст. Каменка Слаўг., в. Стараселле Крыч.

старо́жка Хата ў лесе, каля дарогі для паляўнічых, вартаўнікоў (БРС).

Старожка (адзін двор каля моста цераз р. Проню) Слаўг.

стары́на

1. Месца, дзе раней быў населены пункт (Слаўг.). Тое ж старына́ (Слаўг., Стаўбц.).

2. Даўняе месца пасялення вёскі, двара (Слаўг.).

3. Ст.-бел. Поле сярод лесу здаўна (Слаўг.). Тое ж старына́ (Слаўг., Ст.-дар., Стаўбц.).

ур. Стары́на (лес) каля в. Пруды Стаўбц., в. Ста́рына Чэрв.

стары́нкі Сядзібныя месцы, якія зараслі кустамі (Смален. Дабр.).

в. Старынка Слаўг.

ста́рыца Старое рэчышча ракі; водны рукаў (БРС). Тое ж старарэчышча (Слаўг.), ста́рка, стары́к, (Падняпроўе), стару́ха (Макс., 197), ста́рац, стары́к (Жытк.), стары́к (БРС).

ур. Ста́рац каля в. Беражцы Жытк., Стары́к (заліў р. Дняпра) Бых., Стары́к (заліў р. Сажа) Слаўг.

стаўбе́ц Слуп (Слаўг.). Параўн.: стлъпъ ’вежа’ (Астрамірава евангелле).

ур. Стаўбцы́ (поле) каля в. Церахоўка Слаўг., г. Стоўбцы Мін. вобл.