Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераву́зіна Перашыек; вузкая частка паўвострава («Наш край», 1926, № 8—9 (1—12), 49).

пераву́лак Папярочная вуліца (Нясв., Слаўг. Стол., Шчуч.).

пераго́н

1. Месца на полі, праз якое пераганяюць жывёлу з адной пашы на другую (Слаўг.). Тое ж перагонная пожня (Хоц.).

2. Месца цераз рэчку, дзе пераганяюць статак на другі бок (Краснап. Бяльк.).

3. Вузкая і доўгая паласа раллі (Азяр. Касп.).

4. Перавалачны пункт; заезны двор; адлегласць паміж заезнымі дамамі (Слаўг.).

в. Перагон Слаўг.

перадо́л Месца, дзе доўга стаіць вада і вымакае пасеў; ніз, нізкая мясцовасць (Стол.).

перакаві́к Градка, якая арэцца ўпоперак паласы, калі нельга правесці плугам па даўжыні да самага канца загона (Сміл. Шат.).

перака́лле Адлегласць паміж двума аб'ектамі; прамежак (Жытк.).

ур. Перакалле каля в. Беражцы Жытк.

перака́т Мелкая частка ракі (БРС).

б. пас. Перакат (1926) Васькавіцкага с/с Слаўг.

перако́п

1. Месца, перакапанае ровам, канавай, траншэяй, звычайна на дарозе, кругом саду, у лесе на выпадак пажару (Краснап. Бяльк., Слаўг., Шчуч.). Тое ж перака́п (Слаўг.).

2. Перакапаны канавай перашыек паўвострава (Рэч.). Тое ж пяракоп (Рэч.).

ур. Перакоп (луг на востраве, за перакапанай канавай) каля в. Заспа Рэч.

перако́с

1. Месца на сенажаці, скошанае за скрыўленай мяжой пэўнага ўчастка (Нас., Слаўг., Сур. Касп.). Тое ж перакосак (Слаўг.).

2. Неахайна скошаны ўчастак лугу, які перакошваюць другі раз (Слаўг.).

перакро́стак

1. Месца скрыжавання дарог, вуліц (Бых., Докш., Леп., Маз., Слаўг., Хойн.). Тое ж перакрост (Смарг.), перакростка (Маладз.), перакрэст (Смарг.), перакросна дарога (Маз.), перакрэсна дарога (Жытк.), крыжава́я дарога (Слаўг.), перахростак (Уш., Слаўг.), перахростка (Гродз., Слаўг.).

2. Месца, дзе раздвойваецца дарога (Бых.).