Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

буды́мер Высокае, адкрытае для вятроў месца (Стол.).

буёк

1. Моцны вецер (Слаўг.). Тое ж буя́к, буя́н. (Слаўг.).

2. Высокае, ветранае месца (Слаўг.). Тое ж буя́к, буя́н (Слаўг.).

буза́ Рачны і азёрны іл; гразь; разведзеная гліна; твань з травою на дне вадаёма, гразкае балота (Віц. Нік. 1895, Кузн. Касп., Пол., Слаўг.). Тое ж муць, дрюза́, дрюзя́, дрюзга́ (Слаўг.).

ур. Бузя́ны рог (частка сушы, возера) каля в. Чарсвяны Уш.

бузго́р Горка, узвышша (Слаўг.). Тое ж бузды́р, лабады́р, лабы́р, бузгорак, бузгарок (Слаўг.).

буй

1. Узгорак, адкрытае, ветранае месца (Лёзн., Нясв., Рэч., Слаўг., Сміл. Шат., Смален. Дабр.).

2. Высокае бойкае месца, плошча, тачок, дзе збіраюцца людзі (Слаўг.).

3. Моцны, халодны вецер (Лёзн., Мсцісл. Юрч., Рэч., Смален. Дабр.).

4. Схіл гары, узгорка, ніжэй якога мясцовасць ужо роўная (Слаўг.).

буйстра́ Быстрыня; месца хуткага цячэння ў рацэ (Жытк., Сал.).

бук Месца, куды падае вада з млынавага кола, ад чаго дно вадаспада робіцца глыбокім (Грыг. 1850).

бу́ка Глыбокае месца ў рацэ (Дубр.).

буко́та Узгорак на лузе, на якім расце вяз (Слаўг.).

ур. Букота каля в. Дабранкі Слаўг.

бу́кта Глыбокае вірыстае месца ў рацэ на самым яе павароце, якое крыху ўдаецца ў сушу (Жытк., Мін., Навагр.). Тое ж букота (Слаўг.).