Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паро́г Камяністае ўзвышэнне на дне ракі (БРС).

па́ру́бка Браканьерская суцэльная ці выбарачная высечка ў лесе (Слаўг.).

парэ́чча Месца каля рэчак і рачулак (Слаўг.). Тое ж падры́чча (Кам.), панадрэчча (Слаўг.).

□ в. Парэчча Леп., в. Парэчча Кастр.

пас

1. Лесапаласа; нешырокая паласа лесаахоўнай зоны (Слаўг.). Параўн.: «На Во́лзі пысадзі́лі дубо́выя пасы́» (в. Віравая Слаўг.).

2. Састаўная частка вясёлкі (Стол.).

паса́д Стар. Рад дамоў, вуліца ў два рады хат; слабада, пасяленне рамеснікаў.

паса́да Сядзіба (Хоц. Бяльк.).

□ в. Пасада Гродз. (Лемц. Айк.).

паса́дзец Стар. Невялікі горад.

□ в. Пасадзец Віл., в. Пасадзец Плешч.

паса́дка Прысады дрэў каля вуліцы, вакол хаты, двара, паабапал дарогі, кругом саду (БРС). Тое ж праса́да. Параўн.: Сярод прасад — гасцінец біты (Я. Купала).

па́садка

1. Небяспечнае, непрыкметнае і глыбокае месца; незакапаны калодзеж без верхняй часткі зруба (Слаўг.).

2. Пастка для пацукоў, ваўкоў, лісіц (Слаўг.).

па́сека

1. Поле на месцы высечанага лесу (БРС); ляда (Смал.).

2. Месца, дзе стаяць ці стаялі вуллі (паўсям.).

3. Месца, дзе высеклі лес (БРС). Тое же пасе́ка (Слаўг.).

4. Участак лесу, прызначаны для высечкі (БРС).

5. Паша, выпас; луг на месцы высечанага лесу (Барыс., Стаўбц.).

□ в. Пасека Ст.-дар., ур. Вашчы́лава Пасека (поле, лес) каля в. Шаламы Слаўг., ур. Ананьева Пасека каля в. Ст. Каменка Слаўг., ур. Пасека (луг) каля в. Пруды Стаўбц.