Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сукнава́льня Майстэрня, у якой валілі сукно (БРС).

сумёт Гурба намеценага снегу (БРС). Тое ж сугроб (Ветк., Лёзн., Крыч., Рэч., Слаўг., Хоц. Бяльк.), ку́ча, сугон, сугор (Слаўг.).

су́песак

1. Глеба з сумесі гліны і пяску (БРС); пескаватая зямля (Росл. Дабр., Стол.). Тое ж су́песь (Слаўг.).

2. Чарназёмная глеба з прымессю пяску (Стол.).

супе́сак Пясчаны намыў з рэдкай травой і парасткамі лазы (Рэч.); замыты пяском луг (Слаўг.). Тое ж супе́зак (Слаўг.).

су́плаў Дрыгва, плаў (Пар.).

су́ткі

1. Праход паміж гумнамі (Жытк.).

2. Вузкі прамежак паміж глухімі сценамі суседніх хат, дзе амаль сыходзяцца стрэхі (Рэч., Сал., Слуцк. Сержп. Грам., 48, Ст.-дар., Стол.). Тое ж суток (Жытк.), су́тачкі (Рэч., Сал., Ст.-дар.), су́дачкі (Глуск. Янк. I, Жытк., Стол.).

суто́кі

1. Месца злучэння рэк, ручаёў (БРС). Тое ж суток (Слаўг.), сутока (Нас., Слаўг.).

2. Месца, дзе сыходзіцца некалькі дарог (Тал. Мядзв.).

3. Стар. Перакрыжаванне граніц, межаў (Сразн., III, 630).

в. Сутокі Віц. (Рам. Мат.), в. Сутокі Лёзн., Чав., пас. Сутокі (Міхайлаўка) каля в. Б. Хутары (1929) Краснап.

суто́н

1. Тонкі лядок на рацэ ўвосень (Жытк., Стол.). Тое ж суту́н (Жытк.), сытон (Стол.).

2. Мароз, іней на зямлі (Жытк., Стол.).

су́ха Суша, сухое месца (Жытк., Стол.).

сухадо́л

1. Сенажаць на нізкім, але сухім месцы (БРС). Тое ж сухадоліна (Віц. Нік. 1895, Нас.).

2. Роў з крутымі берагамі, які ўтварыўся ад веснавых вод (Слаўг., Шчуч.).