Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўзло́жжа Край логу або край поля ўздоўж логу (Слаўг.).

паўзлу́жжа Прасцяг уздоўж лугу (Слаўг.). Тое ж прылу́жжа (Слаўг.).

паўзні́ззе Месца каля падэшвы гары, паміж гор, узгоркаў (Слаўг.).

паўзпо́лле Месца ўздоўж поля (Слаўг.).

паўзпра́сілле Месца каля прасла і ў сярэдзіне абгароджанага ўчастка (Краснап. Бяльк., Слаўг.). Тое ж паўзпра́слічча, паўзпра́снічча, пра́снічча, пра́слішча, пра́слінне (Слаўг.).

паўзро́вічча Месца каля рова (Слаўг.). Тое ж паўзроўе, прыроўе, прыровічча (Слаўг.).

паўзрэ́чча Прырэчная сенажаць (Слаўг.). Тое ж прырэчча, прырэчышча (Слаўг.).

паўрэ́за Участак зямлі 36 га (Стол.).

паўста́нак Невялікая чыгуначная станцыя (БРС).

паўчвэ́ртка Палавіна чацвёртай часткі гектара (Стол.).