Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паця́жына Лагчына паміж грудоў, узгоркаў; нізкае месца падоўжанай формы (Стаўбц.).

ур. Пацяжына (сенажаць, лес) Стаўбц. (Прышч.).

пацяро́б Сенажаць на месцы высечанага лесу або выцерабленых кустоў (Лях.). Тое ж пацярэбак (Стол.), поцяраб (Гарад. Касп.), поцераб (пагранічча Ігум. і Бабр. пав. Мін. губ. Серб. 1915, 4, Стол.).

в. Це́рабут Мін. (Серб. 1915, 4).

пачы́нак

1. Новае поле на месцы ляда (Слаўг.). Тое ж пачы́н (Слаўг.).

2. Першая сяліба; выселак, маленькая вёсачка; новасялібнае месца (Нас. АУ). Тое ж пачы́н (Слаўг.).

в. Замошша Пачынак Віц. (Рам. Мат.), г. Пачы́нак Смален. вобл.

па́ша

1. Месца, дзе пасецца жывёла (БРС). Тое ж па́жа (Глуск. Янк. I, паўдн. ч. Слуцк. пав. Нарысы, 108, р. Пціч. Серб. 1915, 39, Сал., Стол.), па́дбішча (Маз.), па́звішча (Сал.), па́збішча (Леп., Слаўг.), па́ства (Жытк., Нас. АУ, Рэч., Слаўг., Уш.), па́ста (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.), паствіска (Нас. АУ), па́ставень (Сядл. губ. Бес. 310), па́сціва (Слаўг.), пасцьва (Нас. АУ), пасаві́ска (Зах. Палессе Талст.), па́свішча (Гродз., Смарг.), па́сбішча (Лаг.), пэбі́шча (Докш.).

2. Ворная зямля (Нас.).

пашня́

1. Поле, засеянае збожжам (Слаўг.). Тое ж пашні́ца (Слаўг.).

2. Ралля (Нас., Сміл. Шат.).

3. Насенне ўсіх збожжавых культур, лёну, канопляў, бульбы, гародніны (Слаўг.). Тое ж пашні́ца (Слаўг.).

пашыбе́нь Ухабістая дарога (Вілен.).

паязе́р'е Месца ўздоўж возера, па той бок яго (Слаўг.).

в. Паязер'е (1792 ЦДГА БССР, ф. 2349, воп. 1, спр. 1, л. 77) каля в. Шаламы Слаўг.

пе́ліка Жоўты пясок (Барыс.).

пе́лька

1. Прасечаная палонка ў лёдзе на рацэ (БРС); глыбокае месца ў стаячай вадзе (Пар.). Тое ж пе́ля (Пар.).

2. Паглыбленне круглай формы, часта з вадой (Ст.-дар.); невялікая махавая або сенажатная нізіна з вадой сярод поля (Глуск., Палессе Талст., Пар., Ст.-дар.). Тое ж пель, пе́лка (Глуск. Янк. I), пель, пе́ля (Палессе Талст., Пар., Ст.-дар.).

3. Больш сухое месца сярод балота, часам парослае хмызняком (Палессе). Тое ж пе́ля, пе́я (Палессе Талст.).

ур. Пе́ля ці Пі́ля (поле з балотам) каля в. Пасека Ст.-дар.

пень

1. Частка спілаванага ці зламанага дрэва, якая засталася пры зямлі (БРС); месца, якое займае пень (БРС). Тое ж пні́шча, пе́нішча, пёнік (Слаўг.), пні́ва (Нас.).

2. Неабжытае месца; будучае поле і новае пасяленне, сяліба, звычайна на месцы лесу (Рэч., Слаўг.).

3. Калода, вулей пчол (Слаўг.).