Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

су́вараты Частка поля, сервітут (Слуцк. Сержп. Грам., 54).

суво́рына Дзёран, падняты сахой (Нас.).

сугле́ц Глей; неўрадлівая зямля (Лёзн.).

суглі́нак Гліністая зямля з пяском (БРС).

суглі́нішча Зарослае глінішча (Слаўг.).

суго́н Сцяжынка, пратаптаная жывёлай (Слаўг.).

суго́рак

1. Невялікі ўзгорак (Лёзн.). Тое ж сугор (Лёзн.).

2. Гурба снегу (Лёзн.).

су́грава Зацішнае, сонечнае месца (Слаўг.). Тое ж су́граў (Слаўг.).

су́дня Ст.-бел. Месца старажытнага суда.

р. Су́дня, в. Судня Віц. (Рам. Мат.), в. Су́днікі Кузн., Валож.

сукме́ннік Невялікае ўзвышэнне на балоце з менш цвёрдай глебай, чым каля грудка; падсохлая глеба каля берага (Зах. Палессе Талст.).