сту́дня
1. Калодзеж (БРС); калодзеж з асверам або з драўляным шосцікам ці калаўротам (Віц. Нік. 1895, Докш., Ів., Лаг., Маг. 1745 ІЮМ, вып. XXX, ч. 1, № 139, Навагр., Нясв., Паст., Сен., Касп., Смал., Смарг., Сміл. Шат., Стаўбц.). Тое ж сту́льня (Ваўк. Сцяшк.).
2. Прасечаная палонка на рацэ (Лёзн.).
□ в. Сту́дзіна Рэч (Макс, Пр. 62), в. Студзя́нка Барыс. (Макс. 332), в. Студзянец Клім.
сту́па Ст.-бел. Куча зямлі, каменняў.
□ ур. Сту́пішча (поле) каля в. Беражцы Жытк.
ступа́
1. Ледзь прыкметная сцяжынка (Слаўг.).
2. Месца паміж каляінамі на дарозе, дзе ступае запрэжаны конь (Слаўг.).
3. След ад нагі (Слаўг.).
ступе́нь Крок (Мсцісл., Слаўг., Ст.-дар.).
стус
Капец бульбы або ямка для захавання бульбы (Стол.).
стусі́ннік Зараснік сітняку Scirpus lacustris L. (Брасл.). Тое ж стусі́на (Вілен.).
стырня́ Зжатае поле наогул або на якім расло жыта (Брэсц. ДАБМ, к. 269, к. 271). Тое ж сцёран, сцерань (Гом. ДАБМ, к. 269, к. 271), сцерэн (Гом. Маг. губ. вед., 1854, № 48, 865), сцярні́шча (Лях.).
стырч Зламанае дрэва, куст; злом (Жытк., Стол.).
субо́р Куча сабраных каменняў (Азяр. Касп.).
субулды́га́
1. Цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе, замерзлая гразь у выглядзе выступаў (Слаўг.). Тое ж субулды́жына, субулды́жжа (Слаўг.).
2. Скіба дзярністай зямлі на ворыве; кавалак сухой зямлі на заскароджаным полі (Слаўг.). Тое ж субулды́жка (Слаўг.).