Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паля́дак

1. Поле, якое першы раз арэцца пасля высечкі лесу (Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж паля́дка (Краснап. Бяльк.).

2. Абложная зямля на месцы ляда на другі, трэці год (Слаўг.).

□ ур. Антонава Паля́дка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Паля́дкі́ (луг) каля в. Дабранка Слаўг., ур. Лагу́таў Паля́дак (Лес) каля в. Любаны Слаўг.

паля́на

1. Луг або поле; невялікая роўная прастора сярод лесу (БРС); гальная сенажаць сярод балота (Ст.-дар.). Тое ж паля́нка (Жытк., Лёзн., Рэч., Ст.-дар., Стол.).

2. Поле на месцы высечанага лесу, узаранае першы раз (Рэч.); поле на грудку сярод балота або лугу (Рэч., Стол.); асобнае поле (Сал.). Тое ж паля́нка. (Рэч., Сал., Стол.).

□ ур. Кулі́нкіна Палянка (лог) каля в. Шаламы Слаўг.

паляўшчы́на Вялікая бязлесная (без заліўных лугоў) тэрыторыя (Слаўг.).

□ Паляўшчына (вв. Рагі, Прудок, Добры Дуб, Рэкта) Слаўг., Паляўшчына (вв. Сакалоўка, Лабанаўка) Чэр.

па́мег Хмызняк (Сал.). Тое ж памяжок (Сал).

паме́льнік Малады сасоннік-самасейка; густое драбналессе, кусты (Стол.).

паме́сце Зямельныя ўладанні памешчыка; дварэц (БРС).

памёт Абложная зямля (Леп., Пол.); пустуючая зямля (Кузн. Чашн. Касп.).

□ в. Паме́тнікі Пол., ур. Памёт (высокая гара) каля в. Чарсвяны Уш.

панадво́р'е Неабгароджанае месца (Ст.-дар.); вольная прастора (Слаўг.).

панізоўе Нізіна, нізкае месца ў ніжнім цячэнні ракі (Жытк.).

□ в. Панізоўе Віц.

пападго́рычча Спадзісты і зручны для ворыва схіл гары; месца каля падэшвы гары (Слаўг.). Тое ж пападгорычышча, падпадгор'е (Слаўг.).