Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пало́й

1. Абалонь; упадзіна, бераг лугу (Даль, III, 263).

2. Праліўны дождж (Лях. Араш. 92).

□ х. Палой (Спіс., 1910, 29), а цяпер в. Палоеўка Чав.

пало́м Новае поле на месцы расчышчаных трактарам кустоў; цаліна (Лёзн.).

□ ур. Палом (поле) каля в. За́гараднае Лёзн.

пало́нка Прасечаная ямка ў лёдзе (БРС). Тое ж па́наўка (Мсцісл. Юрч.), па́неўка (Зах. Бел. Др.-Падб.), па́ніўка, па́няўка, па́нюўка (Слаўг.), па́ніўка, па́ныўка (Смален. Дабр.).

□ в. Палонка Свісл., р. Палонка, р. Палане́йка Віц. (Рам. Мат.).

пало́нь Чыстае, адкрытае месца без лесу і кустоў, свабоднае для пашы або касьбы (Зах. і Цэнтр. Палессе Талст.).

па́луж Месца каля лугу (Чэр.).

□ в. Палуж Чэр.

палуса́днік Кветнік пад вокнамі хаты (Рэч.).

палхаві́на Купка зямлі, якую нарыў крот (Гродз.). Тое ж полх, палхаві́ны (Гродз.).

палы́ня́ Гладкая паласа на вадзе, якая ўтвараецца ад моцнага, раптоўнага павеву ветру (Гродз.).

паляві́ца Бязлесная прастора, палявая старана (Краснап.).

□ Палявіца (вв. Клясін, Малі́шына, пас. Буходзькава) Краснап.

паля́д Абложная зямля (Пін.).