Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

сто́йла

1. Месца для адпачынку жывёлы на полі, у лесе (Брэсц., Ветк., Рэч., Ст.-дар., Стол.) або ў хляве (БРС).

2. Сасна ў лесе, на якой стаіць вулей (Жытк.).

сток

1. Паглыбленне на схіле гары, па якому сцякае вада (Слаўг.).

2. Ручаёк ад сцёкавай крыніцы; канава на балоце (Слаўг.).

сто́кі Месца ў лагчыне, куды сцякаюць ручаі; дзе зліваюцца рэкі (Слаўг., Смален. Дабр.).

□ в. Стокі Свісл.

сто́ўбішча

1. Збор вады ў вадасховішчы; басейн (Слаўг.). Тое ж стоўпішча, стоўплішча, стаўпе́нне, стопішча (Слаўг.).

2. Затор вады пад снегам (Слаўг.).

3. Месца, дзе стаяў слуп (Слаўг.). Тое ж стаўбе́нішча (Слаўг.).

стра́ва Страўлены луг або пасеў (Слаўг., Шэйн, 28).

страла́ Месца ў рацэ, дзе ўпадае ў яе другая рака (Слаўгарад).

страмніна́

1. Высокае месца; круча (Нас.).

2. Месца хуткага цячэння ў рацэ (Слаўг.). Тое ж страмі́на (Нас.).

страха́ Навіслы бераг над вірам, які падмывае вада (Рэч.).

стро́ма Абрыў, круча (БРС).

□ ур. Строма (лясок) каля в. Яскавічы Сал.

строў Востраў (Арш.).

□ ур. Строў (луг) каля в. Бабінавічы Арш.