Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падузго́рак Месца каля вяршыні ўзгорка (Краснап. Бяльк.).

паду́шка Багна, дрыгва (Палессе Талст.).

падха́ткі Месца каля вартаўнічых або прамысловых хатак (Рэч.).

ур. Падхаткі каля в. Заспа Рэч.

падце́нне Месца пад дрэвамі з густой каронай або ў цяньку за будынкамі; паўночны схіл узгорка (Лёзн., Слаўг.). Тое ж падце́нніца (Ветк., Слаўг.).

падцёкі Наносы пяску з поля на сенажаць; крынічныя струменьчыкі на схіле ўзгорка, на лузе (Слаўг.).

падшы́ў Зараснік-самасейка на месцы ляда (М. Багдановіч. Вершы, 1967, 59).

падыгру́шка Месца пад каронай грушы (Віц.). Тое ж падыйгру́шша, падыйгру́шнішча, падыйгру́шачча, падыгру́шышча (Слаўг.).

пад'е́зд Дарога або роўнае месца, дзе можна пад'ехаць да чаго-небудзь (БРС).

пад'е́лічча Месца каля яловага лесу (Сал.).

ур. Пад'е́ліча (балота) каля в. Яскавічы Сал.

пад'ём Участак дарогі, якая падымаецца ўверх па схіле гары (Слаўг.).