вёска ў Магілёўскім р-не, на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на Пд ад Магілёва. 1303 ж., 430 двароў (2000). Акц. т-вы «Расма» і «Саюз». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Курган Памяці на ўвекавечанне мірных грамадзян, загубленых ням.-фаш. захопнікамі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі археал. помнік Палыкавічы 1-я.
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 400 (па інш. звестках 250) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. Некат. віды дамінуюць у раслінным покрыве засушлівых, пераважна засоленых абласцей (напр., палынныя пустыні Паўд. Казахстана, Сярэдняй Азіі). На Беларусі 15 відаў. Найб. вядомыя П.: горкі (A. absinthium), звычайны, або чарнобыльнік (A. vulgaris), палявы (A. campestris). Культывуецца П. эстрагонавы, або эстрагон. Трапляюцца на сухіх лугах, пясках, у агародах, садах, каля жылля.
Адна-, двух- і шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны і паўкусты выш. да 1,5 м. Большасць мае характэрны «палынны» пах. Сцёблы прамастойныя, узыходныя ці ляжачыя. Лісце перыстарассечанае, лопасцевае ці суцэльнае. Жоўтыя ці чырванаватыя кветкі ў дробных шматлікіх кошыках, якія сабраны ў агульныя гронкападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Як лек. сродак ужываюць П. цытварны, горкі і інш.Лек., кармавыя, фарбавальныя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя, інсектыцыдныя і дэкар. расліны.
ПАЛЫ́НАЎ (Барыс Барысавіч) (4.8.1877, г. Стаўрапаль, Расія — 16.3.1952),
расійскі глебазнавец, геахімік і географ. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1933). Скончыў Лясны ін-т (1900) і ун-т у Пецярбургу (1908). З 1920 праф. Данскога політэхн. ін-та ў Новачаркаску, з 1923 Ленінградскага, у 1935—36 і з 1947 Маскоўскага ун-таў; адначасова з 1923 у АНСССР (з 1925 у Глебавым ін-це). Навук. працы па тэорыі глебаўтварэння, фарміраванні асн. тыпаў кары выветрывання, класіфікацыі прыродных ландшафтаў і іх геахіміі, па метадах даследавання грунтоў. Вял. залаты медаль (1926) і залаты медаль імя Сямёнава-Цян-Шанскага (1928) Геагр.т-ваСССР.
ПАЛЫ́НІН (Фёдар Пятровіч) (20.10.1906, с. Сухі Астрог Балакоўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 21.11.1981),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген-палк. авіяцыі (1946), Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення нач. саставу пры Ваенна-паветр. акадэміі (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў яп.-кіт. вайне 1937—38. У Вял.Айч. вайну з 1943 камандуючы 6-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС.
эстонскі спявак (высокі бас), педагог. Нар.арт. Эстоніі (1980). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1968), з 1976 выкладае ў ёй. З 1969 саліст Нац. оперы «Эстонія». Валодае моцным голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Сярод партый: Барыс Гадуноў і Пімен, Іван Хаванскі («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), кароль Рэне («Іаланта» П.Чайкоўскага), Барыс Цімафеевіч («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча), Філіп II, Атыла («Дон Карлас», «Атыла» Дж.Вердзі), Галандзец («Лятучы галандзец» Р.Вагнера), Мефістофель («Мефістофель» А.Бойта), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Асмін («Выкраданне з сераля» В.А.Моцарта), Ваха («Вікерцы» Э.Аава), Мехіс («Агні помсты» Э.Капа) і інш. Выступае як камерны спявак. Прэмія Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Ф.Віньяса Дордаля (Барселона, 1972). Дзярж. прэмія СССР 1983.
горад і порт у Іспаніі, на в-ве Мальёрка (Балеарскія а-вы). Адм. цэнтр аўт.вобл. Балеарскія Астравы і прав. Балеарэс. Засн. ў 123 да н.э.стараж. рымлянамі. Каля 300 тыс.ж. (2000). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, харч., суднабудаўнічая, шкляная, дывановая. Ун-т. Музеі. Арх. помнікі 13—15 ст. Прыморскі клімат. курорт. Адзін з буйнейшых у краіне цэнтраў турызму.
Пальма Век’ё (Palma Vecchio; сапр.Негрэці; Negretti) Якопа (каля 1480, Серына, каля г. Бергама, Італія — 30.7.1528), італьянскі жывапісец; прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу эпохі Высокага Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Зазнаў уплывы Джарджоне, Тыцыяна, Л.Лота. Творы вызначаюцца мяккай, насычанай колеравай гамай, ідылічнасцю пейзажных фонаў, жыццярадаснасцю персанажаў: «Адам і Ева» (да 1512), «Тры сястры» (каля 1515—18), «Сустрэча Іакава і Рахілі» (каля 1520) і інш. Аўтар алтара царквы Санта-Марыя Фармоза ў Венецыі.
тлусты невысыхальны алей з мякаці пладоў алейнай пальмы. Чырвона-аранжавае цвёрдае рэчыва, шчыльн. 921—925 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання 31—41 °C. Мае значную колькасць пальміцінавай кіслаты і караціноідаў. Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу маргарыну, мыла, свечак, як кампанент змазачных матэрыялаў. З насення алейнай пальмы атрымліваюць пальмаядровы алей — харч. прадукт.
ПА́ЛЬМБАХ (Аляксандр Адольфавіч) (10.9.1897, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 22.10.1963),
вучоны-цюрколаг. Праф. (1960). Засл. дз. л-ры і мастацтва Рэспублікі Тыва (1963). Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (1918). У 1918—22 настаўнічаў у Лёзне. Выкладаў у Камуніст. ун-це працоўных Усходу, Чэлябінскім пед. ін-це і інш. З 1930 працаваў у Тувінскім НДІ мовы, л-ры і гісторыі. Адзін са стваральнікаў тув. пісьменнасці (1930); сааўтар першай «Граматыкі тувінскай мовы» (1961), «Асноў тувінскай арфаграфіі» (1963). Перакладаў на рус. мову творы С.Тока, С.Сарыг-Оала і інш. Як пісьменнік і перакладчык адыграў значную ролю ў станаўленні тув.маст. л-ры.
Літ.:
Александр Пальмбах — писатель и человек. Кызыл, 1967.