эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1972). Герой Сац. Працы (1984). Дэбютаваў у 1948 як літ. крытык. Першы раман «Каменныя сцены» (1956) пра жыццё рабочых Эстоніі напярэдадні падзей 1940. У раманах «Другое «я» Энна Кальма» (1960), «У разгары лета» (1966), «Адна ноч» (1972) асэнсаванне падзей Вял.Айч. вайны, іх уплыву на духоўнае станаўленне асобы. Актуальныя сац. і маральна-этычныя праблемы сучаснасці — у раманах «Здарэнне з Андрэсам Лапетэусам» (1963), «Кроплі дажджу» (1976), аўтабіягр. рамане ў навелах «Бульвар свабоды» (1971), зб-ках апавяданняў «Усмешка» (1971), «Хто яны былі?» (1986) і інш. Проза К. адметная публіцыстычнай завостранасцю, разнастайнасцю маст. форм і прыёмаў апавядання, іроніяй, гратэскавасцю і гумарам. Аўтар кніг літ.-крытычных артыкулаў «Устаўляю слова» (1959), «Пра час, грамадзяніна свету і іншае» (1967). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Клышка, А.Кулакоўскі, Б.Сачанка. Дзярж. прэміі Эстоніі 1965, 1975.
КУ́УСІНЕН (Ота Вільгельмавіч) (4.10.1881, г. Лаўка, Фінляндыя — 17.5.1964),
фінляндскі і савецкі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч міжнар.камуніст. руху. Акад.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Гельсінгфорскі (Хельсінкскі) ун-т (1905). З 1904 лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі, рэдактар яе тэарэт. органаў «Sosialistinen aikakauslehti» («Сацыялістычны часопіс», 1906—08) і «Työmies» («Работнік», 1907—16). У 1908—17 дэп.фінл. сейма. Адзін з кіраўнікоў Фінляндскай рэвалюцыі 1918 і заснавальнікаў Камуніст. партыі Фінляндыі. Дэлегат 1-га, 3—7-га кангрэсаў Камінтэрна (гл.Камуністычны Інтэрнацыянал), у 1921—39 чл. Прэзідыума і сакратар яго Выканкома. З 1922 у СССР. У 1940—56 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Карэла-Фінскай ССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. З 1941 чл.ЦККПСС, у 1952—53 і 1957—64 чл. Прэзідыума і сакратар ЦККПСС. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1940. Працы па гісторыі рэв. руху ў Фінляндыі, пытаннях міжнар.камуніст. і рабочага руху.
КУЎШЫ́НАЎ (Вячаслаў Іванавіч) (н. 6.11.1946, г. Хмяльніцкі, Украіна),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм. навук (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі (у 1974—87 вучоны сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук) Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій. Прапанаваў мадэлі для апісання ўласцівасцей інстантонаў, сціснутых станаў глюонаў у квантавай хромадынаміцы і фазавых пераходаў у кваркглюоннай плазме. Распрацаваў метады разліку універсальных кубічных тэарэтыка-палявых форм і дыферэнцыяльных форм Картана.
Тв.:
Локальные вектор-параметры групп, формы Картана и приложения к теориям калибровочных и киральных полей (разам з Нгуен В’ен Тхо) // Физика элементарных частиц и атомного ядра. 1994. Т. 25, вып. 3;
Generalized bunching parameters and multiplicity fluctuations in restricted phase-space bins (разам з С.У.Чаканавым, В.Кітэлем) // Zeitschrift für Physik C. 1997. Vol. 74.
КУЎШЫ́ННІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 21.1.1936, в. Альхоўка Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958) і працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыі дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы, прафілактыцы анкалагічных і гематалагічных захворванняў у дзяцей.
Тв.:
Комплексная коррекция нарушений гомеостаза, вызываемых лейкозной опухолью и ее терапией у детей // Педиатрия. 1990 № 4;
Гематологические болезни у детей. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).
драўляная ёмістасць для захоўвання тканін, адзення, бялізны і каштоўнасцей; від мэблі. У К. збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі яго ў дом маладога. У сярэдневякоўі вядомы і як сховішча каштоўнай цэхавай маёмасці. Меў выгляд масіўнай нізкай драўлянай ці метал. скрыні з плоскім ці пукатым векам, часта па-мастацку акаванай, з унутр. замком складанай канструкцыі. У магнацкіх і мяшчанскіх інтэр’ерах — вял., драўляныя, з акоўкай па кантах, фарбаваныя ў чорны ці зялёны колер. У бел.сял. інтэр’еры пашыраны з 19 ст., замяніў кублы. Выраб К. часта набываў характар промыслу. Іх рабілі з хваёвых ці яловых дошак, на фігурных падстаўках-ножках, часта на драўляных ці каваных колцах, па баках мацавалі ручкі, на пярэдняй сценцы — унутр. замок ці зашчапку для вісячага. Часта К. аздаблялі маст. акоўкай у выглядзе жал. ці бляшаных палос з фігурнымі краямі. Акоўку мацавалі на кантах, пярэдняй сценцы і веку (давыд-гарадоцкія куфры). Пад уплывам зах.-еўрап. барочных форм К. набылі пукатае века, часам звужаную ўнізе форму. Простая аднатонная афарбоўка саступіла месца дэкар. размалёўцы, пераважна фляндроўцы, якая імітавала каштоўныя пароды драўніны. З пач. 20 ст. ў многіх рэгіёнах пашыраны К. з маст. размалёўкай расл. характару. На Зах. Палессі перавагу аддавалі сакавітым малюнкам у выглядзе букетаў і гірляндаў кветак, якія кампанаваліся ў квадратах і прамавугольніках, утвораных палосамі акоўкі ці фляндроўкі. Малюнкі наносілі ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў. Багаццем кампазіцыі, гармоніяй і сакавітасцю каларыстыкі вызначаюцца агоўскія куфры. На Гродзеншчыне і 3 Віцебшчыны пераважала «цацкаванне» — нанясенне ўзору на афарбаваную паверхню К. з дапамогай штампікаў з бульбы ці рэпы. Дробныя геам. і расл. матывы (зоркі, разеткі, лісточкі, крыжыкі) белага, жоўтага, чырвонага колераў наносілі ў выглядзе палос уздоўж акоўкі ці кругоў між ёю на сінім або вішнёвым фоне. На У Беларусі на вішнёвым фоне малявалі прамую ці косую сетку з чорных палос, часам аздаблялі прадрапваннем у выглядзе геам. і расл. арнаменту (Чачэрскія куфры). У сучасным вясковым побыце К. страціў былую ролю. З 1950-х г.вытв-сць К. амаль спынілася. Паводле матываў дэкору традыц. К. размалёўваюць маленькія сувенірныя куфэркі (Брэсцкая ф-ка сувеніраў, Жлобінская ф-ка інкрустацыі і інш.).
Я.М.Сахута, А.Ю.Лозка.
Куфар з вёскі Агова Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1940-я г.Куфар з Лідскага раёна Гродзенскай вобл. Канец 19 ст.
КУФКО́ (Эдуард Станіслававіч) (4.3.1921, с. Славоціна Селіжараўскага р-на Цвярской вобл., Расія —17.10.1998),
бел. жывапісец. Вучыўся ў Яраслаўскім маст. вучылішчы (1938—39). У 1946—53 рэпрэсіраваны і зняволены. Працаваў у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творчай манеры ўласцівы экспрэсіўнасць, выразнасць каларыту, арыгінальнасць кампазіцыйнай пабудовы, шырокае выкарыстанне сімволікі. Героіка-трагедыйным гучаннем вызначаюцца творы антыфаш. цыкла: «Праклён фашызму» (1960), «Уцёкі» (1961), «Правда» (1963), «Няскораны» (1969), «Асвенцім» (1974), «Памяці вязняў Ламсдорфа» (1977) і інш. Аўтар партрэтаў («Маці партызана», 1957; Ф.Дастаеўскага, 1972; партызана М.А.Хлебнікава, 1979; пісьменніка У.А.Калесніка, 1980; ганаровага грамадзяніна Брэста В.П.Ласковіча, 1988), шэрагу краявідаў Прыбалтыкі і Каўказа, нацюрмортаў, карцін на сучасныя тэмы. Сталінскім лагерам прысвяціў карціны «Іван Дзянісавіч» (1984), «У памяці маёй» (1987), «Аўтапартрэт» (1989) і інш.
КУХА́ЛЬСКІ (Андрэй) (1767?, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?),
бел. танцоўшчык. Прыгонны падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. У жн. 1778 удзельнічаў у якасці саліста ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага т-ра Тызенгаўза. У 1785—90 у складзе трупы «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выступаў на каралеўскіх сцэнах, у т. л. ў замку ў балеце «Лукас і Калінета» (1785) і ў Нац. т-ры.
КУ́ХАРАЎ (Мікалай Васілевіч) (н. 21.6.1925, в. Шарэйкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1991). Засл. настаўнік Беларусі (1968). Скончыў Гомельскі настаўніцкі ін-т (1946), БДУ (1950). З 1973 у Гомельскім ун-це. З 1982 у Гомельскім ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах тэорыі і практыкі навучання, прафес. падрыхтоўкі пед. кадраў.
Тв.:
Педагогическая теория и школьная практика: Эксперимент.-дидакт. исслед. на материале обучения учителей мастерству формирования умственной самостоятельности учащихся. Мн., 1978;
На пути к профессиональному совершенству. М., 1990;
КУ́ХАРАЎ (Сцяпан Іванавіч) (н. 31.7.1919, в. Стайкі Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік, нарысіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1950). Працаваў у газетах, у час. «Маладосць» (1955—81). Друкуецца з 1934. Творы прысвечаны пераважна бел. вёсцы. Аўтар аповесці «Бацькавічы» (ч. 1—2, 1974—80) пра жыццё сваіх землякоў напярэдадні і ў час Вял.Айч. вайны, нарысаў і апавяданняў: зб-кі «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Ад вашага карэспандэнта...» (1966), «Жыццё-легенда» (1971), «Светлая пара» (1978), «Суніцы для сына», «Сцішанае поле» (абодва 1986) і інш.