КУШ, Каш (Kusch) Полікарп (26.1.1911, г. Бланкенбург, Германія — 20.3.1993), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1956). Скончыў Тэхнал.ін-т Кейса (1931). З 1937 у Калумбійскім (з 1949 праф.), з 1972 у Тэхаскім (г. Далас) ун-тах. Навук. працы па атамнай, малекулярнай, ядз. і хім. фізіцы. Даследаваў атамныя, малекулярныя і ядз. ўласцівасці і з’явы метадам малекулярных пучкоў. З высокай дакладнасцю вымерыў значэнне магн. моманту электрона (1949). Нобелеўская прэмія 1955.
(16.2.1895, в. Пяршаі Валожынскага р-на Мінскай вобл. — май 1968),
вайсковец, дзеяч бел. эміграцыі. Муж Н.А.Арсенневай. Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1916). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1919—21 чл.Беларускай вайсковай камісіі. З 1922 у польск. арміі, удзельнік абарончых баёў на Заходнім фронце ў вер. 1939, камандзір батальёна. 22.9.1939 інтэрніраваны ў СССР. У час акупацыі Беларусі супрацоўнічаў з ням.-фаш. ўладамі: са снеж. 1941 нач. падафіцэрскай бел. школы паліцыі ў Мінску, з ліп.—жн. 1942 кіраўнік курсаў перападрыхтоўкі афіцэраў, гал.вайск. рэферэнт у Беларускім корпусе самааховы, са снеж. 1943 чл.Беларускай цэнтральнай рады, з сак. 1944 шэф гал. камандавання Беларускай краёвай абароны. Удзельнічаў у выданні час.«Беларус на варце». З 1944 у Германіі, потым ЗША. Заснаваў Аб’яднанне бел. ветэранаў (1947, Германія). У 1947—54 узначальваў Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Аўтар артыкулаў па пытаннях ваен, гісторыі Беларусі.
старажытная дзяржава на тэр. сучасных Узбекістана, Таджыкістана, Туркменіі, Афганістана, Пакістана і Паўн. Індыі ў 1—4 ст.н.э. Узнікла на рубяжы н.э. пасля разгрому Грэка-Бактрыйскага царства качэўнікамі, якія стварылі на яго тэрыторыі шэраг асобных княстваў. Адно з іх у Бактрыі на чале з племем або кланам кушан стала ядром К.дз. Значнага тэр. пашырэння К.дз. дасягнула пры правіцелях Кадфізе I і Кадфізе II (1 ст.н.э.), найб. росквіту — пры правіцелях Канішку і Хувішку. Праз тэр. К.дз. праходзіў Вялікі шаўковы шлях, што спрыяла развіццю гандлю і рамяства. Значнае пашырэнне тут набылі будызм, зараастрызм, маніхейства і хрысціянства. Пры правіцелі Васудэве (сярэдзіна 3 ст.) пачаўся заняпад К.дз., якая ў 4 ст. распалася на дробныя княствы.
Літ.:
Зеймаль Е.В. Кушанская хронология: (Материалы по проблеме). М., 1968;
Дальверзинтепе — кушанский город на юге Узбекистана. Ташкент, 1978;
Шеркова Т.А. Египет и Кушанское царство: (Торговые и культ. контакты). М., 1991.
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на 3 ад г. Смаргонь, 232 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Солы. 354 ж., 134 двары (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — сядзіба Ф.Багушэвіча, свіран (19 ст.).
(н. 1.10.1947, в. Малыя Жухавічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1977). Скончыў БДУ (1971). З 1976 выкладчык, дацэнт Бел.дзярж.пед. ун-та. У 1978—80 выкладчык Вышэйшага пед. ін-та імя Хасэ Марці (Камагуэй, Куба). У 1987—92 нач. аддзела Мін-ва адукацыі Беларусі. З 1993 гал. рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса». Даследуе пытанні гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі сав. перыяду, сумежных дзяржаў, метадалогію і методыку выкладаиня гісторыі.
Тв.:
Школа мужества и патриотизма: Краткий очерк истории ДОСААФ БССР. 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.);
Молодежи о Программе КПСС. Мн., 1988 (разам з АМ.Мацко);
Метадалагічныя праблемы гістарычнай навукі. Мн., 1993 (у сааўт.).
(н. 18.4.1936, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1998). Скончыў Гур’еўскі пед.ін-т (1959). З 1981 у Магілёўскім пед. ін-це. Навук. працы па праблемах выхавання і вытв. навучання ў сістэме прафес.-тэхн. адукацыі.
Тв.:
Система воспитательной деятельности мастера производственного обучения профтехучилища. М., 1992;
Мастер и личность учащегося: гуманист. аспект. М., 1994 (у сааўт.);
Воспитательная деятельность мастера производственного обучения профтехучилища: (вопросы теории и практики) Мн., 1998.
народны промысел па апрацоўцы аўчын і шкурак пушных звяроў. У бел.нар. К. гал. месца займаў выраб аўчын для пашыву зімовага адзення — кажухоў, паўкажушкоў, шапак. Апрацоўка шкурак упаляваных пушных звяроў (зайца, вавёркі, ліса, куніцы, тхара і інш.) мела другараднае значэнне; іх футра выкарыстоўвалася пераважна на шапкі і каўняры. Тэхнал. працэс традыц. К. ўключае некалькі паслядоўных аперацый. Адмочаную ў вадзе авечую шкуру ачышчалі ад мяздры на нахіленай паўкруглай дошцы на 2 ножках (калодзе) звычайнай касой, выкарыстоўвалі і скоблю (струг). Каб шкуру размякчыць і засцерагчы ад гніення пасля прасушвання яе заквашвалі ў «квасе» — кіслым растворы жытняй ці аўсянай мукі з соллю. Шкуры мякчылі спец. драўляным або жал. крукам, якім вадзілі па мяздры ўверх-уніз, пакуль уся паверхня не рабілася мяккай і белай. З 1830-х г. пачало практыкавацца дубленне аўчын. Да пач. 20 ст. побач з дубленымі кажухамі светла-карычневага колеру былі пашыраны і белыя нядубленыя. У пач. 20 ст. аўчыны пачалі фарбаваць хім. рэчывамі ў карычневы ці чорны колер. Падобным чынам апрацоўвалі і шкуркі пушных звяроў. Для іх сушкі і расцягвання выкарыстоўвалася дошка-канёк. З 1920-х г. кушнерская вытв-сць бытавала ў выглядзе хатняга промыслу, арцеляў і дзярж. прадпрыемстваў. У пасляваенны час кушнерскае рамяство заняпала. У наш час у некат. раёнах аўчыны і футры вырабляюцца на асабістыя патрэбы (гл. таксама Футра, Футравая прамысловасць).
Н.І.Буракоўская.
Да арт.Кушнерства. Традыцыйны кажух. Вёска Асаўніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. Канец 19 ст.
адна з форм галінавання, што прыводзіць да ўтварэння куста. Пры К. з пупышак, якія знаходзяцца на цесна збліжаных вузлах каля асновы матчынага парастка, фарміруюцца прыземныя і падземныя бакавыя парасткі (часта на іх утвараюцца прыдатачныя карані). Бывае ў многіх злакаў, асок, некат. кустоў і кусцікаў. У аднагадовых збожжавых злакаў К. пачынаецца рана (фаза К.) і спыняецца пасля выхаду ў трубку. Забяспечвае павышэнне прадукцыйнасці. У культ. раслін залежыць ад сорту, умоў вырошчвання, агратэхн. прыёмаў.