горад у Грузіі, на р. Рыёні. Вядомы з 6 ст. да н.э. Сталіца Калхідскага (канец 8 — пач. 12 ст.) і Імерэцінскага царства (канец 15 — пач. 19 ст.). У 1810—1917 у складзе Рас. імперыі. 238 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. (з-ды аўтамаб., эл.-мех., малагабарытных трактароў і інш.), хім., лёгкая, харчовая. 2 ВНУ, у т.л. ун-т. 3 т-ры. Гісторыка-этнагр. музей, Дом-музей З.П.Паліяшвілі. Карцінная галерэя. Руіны храма Баграта (10—11 ст.).
(18.7.1809, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 7.6.1886),
расійскі і бел. гісторык, педагог. Д-р філасофіі (1838), чл.-кар. Пецярбургскай АН (1848). Скончыў Пецярбургскі ун-т, Дэрпцкі прафесарскі ін-т (1832). Выкладаў у Пецярбургскім (1835—69) і Маскоўскім (1869—74) ун-тах. Аўтар прац па гісторыі стараж. Грэцыі, Егіпта, Персіі, медыявістыцы, гістарыяграфіі і інш. Прытрымліваўся ліберальных поглядаў, вёў шырокую культ.-асв. дзейнасць. Разам з братам С.С.Кутаргам клапаціўся пра развіццё асветы ў Мсціславе і наваколлі. Апошнія гады жыў у сваім маёнтку Боркі Мсціслаўскага пав., дзе і памёр.
(24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861),
вучоны-прыродазнавец, педагог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мінералагічнага т-ва. Навук. працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапагандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
грузінскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1970). Чл.-кар.АМСССР (1967). Скончыў Тбіліскую АМ (1926), з 1943 выкладаў у ёй (з 1946 праф., з 1959 дырэктар). Для твораў характэрна эмацыянальнасць, напружаныя колеравыя кантрасты, дынамічнасць мазка: «Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абарону г. Грозны» (1938), «Радасны ўраджай» (1953), «На чайных плантацыях Грузіі» (1957), «Збор вінаграду» (1961), «Паляванне царыцы Тамары» (1970).
А.Кутатэладзе. Сярго Арджанікідзе заклікае горцаў на абарону г. Грозны. 1938.
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1920—25). Друкаваўся з 1924. Аўтар п’есы «Гадзюка Хірсэ» (1924), зб-каў «Вершы» (1937 і 1941), кн. навел «Байцы» (1942). Найб. буйны твор — раман-тэтралогія «Тварам у твар» (кн. 1—4, 1933—52, новая рэд. на рус. мове 1957—58) пра станаўленне сав. улады ў Грузіі. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, П.Броўка.
вадасховішча ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кутаўшчына. Створана плацінай на р. Сэрвач у 1950. Пл. 1 км2, даўж. 5 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,35 млн.м3. Моцна праточнае, сярэдні шматгадовы сцёк 23,3 млн.м3. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт, рэкрэацыі, птушкагадоўлі.
КУ́ТНЕЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСЧА́НА-ЖВІРО́ВАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ У Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля в. Кутнева. Пластападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага гарызонту. Пясчана-жвіровы матэрыял шаравата- і буравата-жоўты, з праслоямі і гнёздамі пяску. Пяскі-адсевы і прыродны пясок палевашпатава-кварцавыя. Разведаныя запасы 11,3 млн.м3. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—26,3 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—6,2 м. Пясчана-жвіровы матэрыял і пясок прыдатныя ў дарожным буд-ве.