горад на Пд Эквадора, у міжгорнай даліне Андаў, на выш. 2600 м. Адм. ц.прав. Асуай. Засн. ў 1557. 196 тыс.ж. (1990). Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна на Панамерыканскай шашы. Прам-сцьтэкст. і харчовая. Выраб на экспарт капелюшоў-панам. Ун-т. Акадэмія выяўл. мастацтваў. Арх. помнікі 16—17 ст.
асіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвораныя ў выніку размыву і дэнудацыі монаклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трываласці. Спусцісты схіл супадае з нахілам пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзення. Часам К. размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараюць куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўн. схілах Вял. Каўказа (Скалісты хр.), у Сярэдняй Азіі, Крымскіх гарах і інш. месцах.