КУДА́САВА (Надзея Сяргееўна) (н. 19.9.1932, в. Дзякавічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. самадз. мастачка. Другая жонка Я.Запрудніка. У 1944 з сям’ёй старэйшага брата выехала ў Германію. З 1950 у ЗША. Жыве ў г. Самэрсэт (штат Нью-Джэрсі), працавала лабаранткай у мед. школе. Адна з арганізатараў выставак бел. мастацтва і ўмельства ў г. Саўт-Рывер (з 1974), уваходзіць у кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Працуе ў тэхніцы акварэлі і алейнага жывапісу, У творчасці адлюстроўвае маляўнічыя бел. краявіды, узаемадзеянне чалавека з прыродай — «Сланечнік» (1970-я г.), <-Бярозы» (1976), «Васількі» (1989) і інш. Творы ўпрыгожваюць бел. цэрквы і культ.-грамадскія цэнтры за мяжой.
А.С.Ляднёва.
т. 8, с. 557
КУДА́Ш (Сайфі) (сапр. Кудашаў Сайфетдзін Фатахетдзінавіч; 3.10.1894, в. Кляшава Чышмінскага р-на, Башкортастан —26.6.1993),
башкірскі паэт. Нар. паэт Башкортастана (1964). Засл. работнік культ. РСФСР (1984). У 1904—13 вучыўся ў вясковым медрэсэ. Друкаваўся з 1914. У зб-ках вершаў «Песні свабоды» (1917), «Герой барацьбы» (1928), «Закон шчасця» (1937), «Ад усяго сэрца» (1944), «Лістапад» (1960), «Вяршыні» (1978), вершаваным рамане «Кушкаін» (1936) і інш. апаэтызаваў асн. гіст. этапы жыцця башк. народа, героіку Вял. Айч. вайны і мірнай стваральнай працы. Аўтар мемуараў «Незабыўныя мінуты» (1957), «Па слядах маладосці» (1964). Пераклаў на башк. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Э.Валасевіч. Рэсп. прэмія імя Салавата Юлаева 1985.
Тв.:
Рус. пер. — Избр. произв. Т. 1—2. Уфа, 1970;
Восхождение. М. 1977;
Стихи и поэмы. Уфа, 1984.
С.Г.Сафуанаў.
т. 8, с. 557
КУДЗЕ́ЛЬКА (Іван Фадзеевіч) (12.12.1891, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 28.6.1938),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. З 1914 у арміі, з сак. 1918 у Чырв. Арміі. З чэрв. 1992 працаваў на чыгунцы ў Мінску і Жлобіне. З 1925 сакратар Гарадоцкага, Глускага райкомаў КП(б)Б, старшыня Глускага райвыканкома, нам. старшыні Бабруйскага акрвыканкома. З 1930 старшыня Мазырскай акр. кантрольнай камісіі, сакратар Мазырскага РК КП(б)Б, сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б, заг. аддзелаў ЦК КП(б)Б. У 1935—37 нарком фінансаў БССР. Чл. ЦК КП(б)Б у 1932—37. Канд. у чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1935—37. Чл. ЦВК БССР у 1927—29, 1931—37 і яго Прэзідыума ў 1935—37. Арыштаваны ў 1937 па справе ўдзелу ў «аб’яднанай контррэвалюцыйнай дыверсійна-шкодніцкай шпіёнскай арганізацыі». 28.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Я.С.Фалей.
т. 8, с. 557
КУДЗЕ́ЛЯ,
1) любое валакно, падрыхтаванае да прадзіва.
2) Ачоскі лёну, якія заставаліся пасля часання валакна на кужаль.
т. 8, с. 557
КУДЗЕ́ЛЯ (Леанід Лаўрэнцьевіч) (н. 4.12.1940, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны тэнар), педагог. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1962 артыст, у 1966—94 саліст Акадэмічнага хору Бел. тэлебачання і радыё. З 1975 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Выконваў адказныя сола, у т. л. ў харах «Шчабятуха» М.Аладава, «Па Суздалі» Б.Краўчанкі, «Тры птушкі» М.Равеля, негрыцянскіх спірычуэлс.
Л.С.Мітаковіч.
т. 8, с. 557
КУДЗІ́НАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (23.2.1923, в. Грышына Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 1987),
бел. вучоны-батанік. Д-р біял. н. (1983). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1957). У 1961—86 у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі. Навук. працы па бат. рэсурсазнаўстве, інтрадукцыі і акліматызацыі раслін.
Тв.:
Освоение культуры крупноплодной клюквы в Белоруссии. Мн., 1973 (разам з Я К.Шаркоўскім);
Пряноароматические растения в быту. Мн., 1976 (у сааўт.);
Интродукция борщевиков в Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.).
т. 8, с. 557
КУДЗІ́НАЎ (Уладзімір Георгіевіч) (27.5.1935, г. Бранск, Расія — 21.8.1990),
бел. пісьменнік. Скончыў Маскоўскі горны ін-т (1958). У 1967—90 працаваў у час. «Неман». Друкаваўся з 1961. Пісаў на рус. мове. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Раздзяленне радасці» (1968), «Прадчуванне перамен» (1972), «Сполахі» (1978), у якіх свет прыроды знітаваны са светам чалавечых адносін. Шмат пісаў пра бел. вёску. У аповесці «Альхавацкая гісторыя» (1979) маральныя праблемы, звязаныя з выхаваннем моладзі. Пісаў нарысы. На рус. мову пераклаў раман І.Пташнікава «Мсціжы» (1977), асобныя творы В.Адамчыка, В.Карамазава, А.Карпюка, П.Місько, А.Савіцкага і інш.
Тв.:
Ольховатская история: Повести. Мн., 1984;
Первоосень: Рассказы и повести. Мн., 1987.
т. 8, с. 557