(Дзітрых; 11.9.1911, г. Пярну Эстонія — 15.8.1990),
эстонскі спявак (барытон), педагог. Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1938). Да 1940 саліст Венскай оперы. У 1944—88 (з перапынкам) саліст т-ра оперы і балета «Эстонія» (Талін). З 1940 выкладаў у Талінскай кансерваторыі (з 1947 праф). Валодаў голасам вял. дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Выконваў партыі высокага баса і лірычнага барытона: Раю і Вамба («Пясняр свабоды» і «Агні помсты» Э.Капа), Яўген Анегін (аднайм. опера П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайм. опера А.Барадзіна), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно). 1-я прэмія Міжнар. конкурсу вакалістаў у Вене (1938). Сярод вучняў Г.Отс. Дзярж. прэміі Эстоніі 1949, 1959, 1967. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1952.
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1972). Герой Сац. Працы (1984). Дэбютаваў у 1948 як літ. крытык. Першы раман «Каменныя сцены» (1956) пра жыццё рабочых Эстоніі напярэдадні падзей 1940. У раманах «Другое «я» Энна Кальма» (1960), «У разгары лета» (1966), «Адна ноч» (1972) асэнсаванне падзей Вял.Айч. вайны, іх уплыву на духоўнае станаўленне асобы. Актуальныя сац. і маральна-этычныя праблемы сучаснасці — у раманах «Здарэнне з Андрэсам Лапетэусам» (1963), «Кроплі дажджу» (1976), аўтабіягр. рамане ў навелах «Бульвар свабоды» (1971), зб-ках апавяданняў «Усмешка» (1971), «Хто яны былі?» (1986) і інш. Проза К. адметная публіцыстычнай завостранасцю, разнастайнасцю маст. форм і прыёмаў апавядання, іроніяй, гратэскавасцю і гумарам. Аўтар кніг літ.-крытычных артыкулаў «Устаўляю слова» (1959), «Пра час, грамадзяніна свету і іншае» (1967). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.Клышка, А.Кулакоўскі, Б.Сачанка. Дзярж. прэміі Эстоніі 1965, 1975.
фінляндскі і савецкі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч міжнар.камуніст. руху. Акад.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Гельсінгфорскі (Хельсінкскі) ун-т (1905). З 1904 лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі, рэдактар яе тэарэт. органаў «Sosialistinen aikakauslehti» («Сацыялістычны часопіс», 1906—08) i «Työmies» («Работнік», 1907—16). У 1908—17 дэп.фінл. сейма. Адзін з кіраўнікоў Фінляндскай рэвалюцыі 1918 і заснавальнікаў Камуніст. партыі Фінляндыі. Дэлегат 1-га, 3—7-га кангрэсаў Камінтэрна (гл.Камуністычны Інтэрнацыянал), у 1921—39 чл. Прэзідыума і сакратар яго Выканкома. З 1922 у СССР. У 1940—56 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Карэла-Фінскай ССР і нам. старшыні Прэзідыума Вярх. Савета СССР. З 1941 чл.ЦККПСС, у 1952—53 і 1957—64 чл. Прэзідыума і сакратар ЦККПСС. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1940. Працы па гісторыі рэв. руху ў Фінляндыі, пытаннях міжнар.камуніст. і рабочага руху.