КУ́ТАЎШЧЫНА,

вадасховішча ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кутаўшчына. Створана плацінай на р. Сэрвач у 1950. Пл. 1 км2, даўж. 5 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 5 м, аб’ём вады 1,35 млн. м3. Моцна праточнае, сярэдні шматгадовы сцёк 23,3 млн. м3. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт, рэкрэацыі, птушкагадоўлі.

т. 9, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)