КУЎШЫ́ННІКАЎ Уладзімір Аляксандравіч

(н. 21.1.1936, в. Альхоўка Луганскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1958) і працуе ў ім (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па адаптацыі дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы, прафілактыцы анкалагічных і гематалагічных захворванняў у дзяцей.

Тв.:

Комплексная коррекция нарушений гомеостаза, вызываемых лейкозной опухолью и ее терапией у детей // Педиатрия. 1990 № 4;

Гематологические болезни у детей. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 9, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)