млекакормячая жывёла сям. зайцавых атр. зайцападобных. Адзіны від роду. Паходзіць з Цэнтр. і Паўд. Еўропы, Паўн.-Зах. Афрыкі. У сярэдневякоўі завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней у Аўстралію. Новую Зеландыю, Амерыку. Жыве вял. калоніямі ў хмызняковых зарасніках, у норах. Родапачынальнік парод свойскіх Т. (гл.Трусагадоўля). Т. называюць таксама 3 інш. роды сям.: амерыканскіх Т. — Sylvilagus (14 відаў); бясхвостых Т. — Romerolagus (1 від); паўднёваамерыканскіх Т. — Pronolagus (3 віды).
Даўж. да 55 см, маса да 2,5 кг. Афарбоўка шэрая з бураватымі ці вохрыстымі адценнямі, брушка белае. Вушы адносна кароткія (даўж. да 7 см). закругленыя. Пераважна расліннаедны. Палігам. Нараджае да 9 (макс. 12) дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання. Лабараторная жывёла.
А.М.Петрыкаў.
Трусы: 1 — дзікі еўрапейскі; 2 — амерыканскі балотны; 3 — амерыканскі трус-пігмей.
ТРУС Анатоль Міхайлавіч (30.5.1910, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 7.9.1989),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), студыю БДТ-2 (1931). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1986). У сваёй творчасці працягваў і развіваў лепшыя традыцыі нац. сцэны. Адметны мастакоўскі тэмперамент спалучаў у сцэн. партрэтах сваіх герояў з псіхал. заглыбленасцю, выразным пластычным малюнкам, унутр. засяроджанасцю. Шырокі творчы дыяпазон, мастацтва пераўвасаблення давалі яму магчымасць выявіць сваю індывідуальнасць у разнапланавых ролях (лірычных і сац. герояў, драм., камед., вострахарактарных) у творах розных жанраў. Яркія прыклады рэаліст. і па-мастацку вобразнага раскрыцця змястоўных характараў і тыпаў пададзены ім у класічным і сучасным, у т. л.бел., рэпертуары: Старац («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Мацей («Несцерка» В.Вольскага), Бондараў («Проба агнём» К.Крапівы), Полаз, Шыковіч («Крыніцы», «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Крандзялёў («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Макаранка («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Андрэй Прозараў («Тры сястры» А.Чэхава), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Захар Бардзін, Басаў, Шышкін («Ворагі», «Дачнікі», «Мяшчане» М.Горкага), Пераяркаў, Пётр («Багна», «Лес» А.Астроўскага). Сярод інш. значных роляў: Макар («Востраў Алены» Я.Шабана), Гоша («Цудоўны сплаў» У.Кіршона), Месны («Фронт» А.Карнейчука), Карп Карпавіч («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Яўмен Дыбенка («Праўда і крыўда» паводле М.Стэльмаха), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Эрнст фон Мюлер («Гарачае лета ў Берліне» паводле Дз.К’юсак).
Літ.:
Гутковіч А. Акцёр сцэнічнага натхнення (А.М.Трус) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
ТРУС Паўлюк (Павел Адамавіч; 6.5.1904. в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 30.8.1929),
бел.паэт. Скончыў Мінскі белпедтэхнікум (1927), вучыўся ў БДУ (1928—29). У 1927—28 працаваў у рэд.газ. «Палеская праўда» (Гомель).
Друкаваўся з 1922. У яго вершах (зб-кі «Вершы», 1925; «Ветры буйныя», 1927), паэмах («Юны змаганец» і «Астрожнік», 1925; «Дзесяты падмурак», 1928; «Чырвоныя ружы», 1929; «Сірата Алеся», часткова апубл. 1925—29, цалкам 1934 і інш.) адлюстраваны пераўтварэнні ў краіне. Узбагаціў змест і маст.-выяўл. сродкі плакатна-агітацыйнага верша. Пісаў сатыр. вершы, прыпеўкі, гумарыст. вершаваныя апавяданні. Паэзія Т. прасякнута рэв. рамантыкай. Яго паэмы вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю. Адзін з першых у бел. паэзіі спалучыў у лірыцы патэтыку з унутр. перажываннем.
Тв.:
Зб.тв.Мн., 1934;
Выбр. творы. Мн., 1953;
Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1979;
Новай квадры настаў маладзік. Мн., 1984;
Выбр. творы. Мн., 2000.
Літ.:
Чорны К. Думкі пра Паўлюка Труса // Зб.тв.Мн., 1975. Т. 8;
Лужанін М. Вобраз юнака // Зб.тв.Мн., 1981. Т. 4;
Глебка П. Паэзія барацьбы і перамогі. Мн., 1973. С. 166—172;
Гарэлік Л. Паўлюк Трус // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг.Мн., 1985.
ТРУ́САВА Ірына Аляксандраўна (н. 22.3.1957, г. Архангельск, Расія),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Канд.тэхн.н. (1988). Скончыла Днепрадзяржынскі індустрыяльны ін-т (1983). З 1984 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па цеплафізіцы і цеплаэнергетыцы высокатэмпературных тэхналогій у металургіі і машынабудаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1998. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Тв.:
Кольцевые печи: Теория и расчеты. Мн., 1993 (разам з У.І.Цімашпольскім, М.Я.Пякарскім);
Промыідленные теплотехнологии. Ч. 1—5. Мн., 1995—2000 (у сааўт.);
Стальной слиток. Т. 1—3. Мн., 2000—2001 (у сааўт.).
галіна жывёлагадоўлі па развядзенні труса свойскага для атрымання мяса, шкурак і пуху. Вылучаюць кірункі Т.: мяса-шкуркавы, мясны, пуховы. Трусінае мяса — пажыўны дыетычны прадукт, шкуркі — каштоўная сыравіна для футравай прам-сці, пух ідзе на выраб фетру і трыкатажу. Сістэмы ўтрымання трусоў: клетачная, вонкавая шэдавая, таксама ў закрытых трусятніках для прамысл. Т. з рэгуляваным мікракліматам і механізацыяй працэсаў іх кармлення, паення і прыбірання гною. На Беларусі развіта Т. аматарская.
Літ.:
Кулько К.С. Разведение кроликов. 2 изд. М., 1984;
Помытко В.Н. Зоотехнические основы промышленного кролиководства. М., 1984;
ТРУ́САЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадска-паліт. дзеяч. Канд.гіст.н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). З 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал. аддзела Бел. рэстаўрацыйнага праектнага ін-та. З 1995 у Бел. ун-це культуры (у 1996—98 дэкан ф-та бібліятэчна-інфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.-археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел.с.-д. грамады. З 1999 старшыня Т-вабел. мовы імя Ф.Скарыны.
Тв.:
Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: Архитектурно-археол. анализ. Мд., 1988;
Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992 (разам з М.А.Ткачовым);
Беларускае кафлярства. Мд., 1993;
Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн., 1993 (разам з В.Е.Собалем, Н.І.Здановіч);
Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994 (разам з Н.І.Здановіч, А.К.Краўцэвічам);
Манументальнае дойлідства Беларусі XI — XVIII стст.;
ТРУ́САЎ Антон Данілавіч (27.5.1835, г. Барысаў Мінскай вобл. — 1886?),
бел. рэвалюцыянер-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі, дзеяч міжнар.рэв. руху, выдавец. Брат Б.К.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію (1853), вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1854—56; 1860—61). Паслядоўнік М.Г.Чарнышэўскага і К.Каліноўскага. У 1861—62 рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў паўстанцкі атрад з жыхароў Мінска, удзельнічаў у баях супраць урадавых войск у Мінскай губ. Пасля паўстання ў. эміграцыі. У Жэневе зблізіўся з рус. рэвалюцыянерам М.І.Уціным, арганізаваў з ім і інш. рэвалюцыянерамі Рус. секцыю 1-га Інтэрнацыянала (1870). У 1871 чл. Жэнеўскага к-та дапамогі парыжскім камунарам. Адзін з арганізатараў друкарні час. «Народное дело», у 1869—71 яе загадчык, з 1873 уладальнік. У 1884 прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» і вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі.
ТРУ́САЎ Баляслаў Канстанцін Данілавіч (1832 ці 1833, г. Барысаў Мінскай вобл. — пасля 1866),
удзельнік вызв. руху 1860-х г. Брат А.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію, Маскоўскі пед.ін-т (1853). Настаўнічаў у Маскве. Быў блізкі да рэв.т-ва М.І.Ішуціна, чл. польск. падп.к-та ў Маскве, які дапамагаў удзельнікам паўстання 1863—64. У 1866 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць па т.зв. «каракозаўскай справе» (замах на цара Аляксандра II). На следстве выявілася дачыненне Т. да ўцёкаў Я.Дамброўскага з-пад варты ў Маскве (1864) і да планаў рэвалюцыянераў арганізаваць уцёкі М.Г.Чарнышэўскага з Сібіры. Аднак у поўным аб’ёме сувязі Т. з падполлем не былі раскрыты. У снеж. 1866 вызвалены пад нагляд паліцыі. Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963;
Русско-польские революционные связи. Т. 2. М., 1963.
дзекабрыст, прапаршчык Палтаўскага пях. палка. У 1824 прыняты ў Т-ва з’яднаных славян. 18.2.1826 у Бабруйску ў час агляду Палтаўскага палка заклікаў салдат узняцца на барацьбу супраць царызму. Арыштаваны і закаваным у кайданы дастаўлены ў Магілёў, але ваенна-судовая камісія вырашыла судзіць яго пры Палтаўскім палку. На следстве не прызнаўся ў прыналежнасці да тайнага т-ва і нікога не выдаў. Прыгавораны да смяротнага пакарання, якое заменена пажыццёвай катаргай. Пакаранне адбываў у Бабруйскай крэпасці. У 1863 пераведзены ў разрад «тэрміновых вязняў». Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Швед В.В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998.