млекакормячая жывёла сям. зайцавых атр. зайцападобных. Адзіны від роду. Паходзіць з Цэнтр. і Паўд. Еўропы, Паўн.-Зах. Афрыкі. У сярэдневякоўі завезены ў шэраг краін Еўропы, пазней у Аўстралію. Новую Зеландыю, Амерыку. Жыве вял. калоніямі ў хмызняковых зарасніках, у норах. Родапачынальнік парод свойскіх Т. (гл.Трусагадоўля). Т. называюць таксама 3 інш. роды сям.: амерыканскіх Т. — Sylvilagus (14 відаў); бясхвостых Т. — Romerolagus (1 від); паўднёваамерыканскіх Т. — Pronolagus (3 віды).
Даўж. да 55 см, маса да 2,5 кг. Афарбоўка шэрая з бураватымі ці вохрыстымі адценнямі, брушка белае. Вушы адносна кароткія (даўж. да 7 см). закругленыя. Пераважна расліннаедны. Палігам. Нараджае да 9 (макс. 12) дзіцянят 3—7 разоў за год. Аб’ект палявання. Лабараторная жывёла.
А.М.Петрыкаў.
Трусы: 1 — дзікі еўрапейскі; 2 — амерыканскі балотны; 3 — амерыканскі трус-пігмей.