ТРУ́САЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),

бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадска-паліт. дзеяч. Канд. гіст. н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). З 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал. аддзела Бел. рэстаўрацыйнага праектнага ін-та. З 1995 у Бел. ун-це культуры (у 1996—98 дэкан ф-та бібліятэчна-інфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.-археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел. с.-д. грамады. З 1999 старшыня Т-ва бел. мовы імя Ф.​Скарыны.

Тв.:

Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: Архитектурно-археол. анализ. Мд., 1988;

Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992 (разам з М.​А.​Ткачовым);

Беларускае кафлярства. Мд., 1993;

Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн., 1993 (разам з В.​Е.​Собалем, Н.​І.​Здановіч);

Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994 (разам з Н.​І.​Здановіч, А.​К.​Краўцэвічам);

Манументальнае дойлідства Беларусі XI — XVIII стст.;

Гісторыя будаўнічай тэхнікі. Мн., 2001.

т. 15, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)