ТРУ́САЎ Баляслаў Канстанцін Данілавіч (1832 ці 1833, г. Барысаў Мінскай вобл. — пасля 1866),

удзельнік вызв. руху 1860-х г. Брат А.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію, Маскоўскі пед. ін-т (1853). Настаўнічаў у Маскве. Быў блізкі да рэв. т-ва М.​І.​Ішуціна, чл. польск. падп. к-та ў Маскве, які дапамагаў удзельнікам паўстання 1863—64. У 1866 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць па т.зв. «каракозаўскай справе» (замах на цара Аляксандра II). На следстве выявілася дачыненне Т. да ўцёкаў Я.​Дамброўскага з-пад варты ў Маскве (1864) і да планаў рэвалюцыянераў арганізаваць уцёкі М.​Г.​Чарнышэўскага з Сібіры. Аднак у поўным аб’ёме сувязі Т. з падполлем не былі раскрыты. У снеж. 1866 вызвалены пад нагляд паліцыі. Далейшы лёс невядомы.

Літ.:

Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963;

Русско-польские революционные связи. Т. 2. М., 1963.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 15, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)