ТРУС Паўлюк (Павел Адамавіч; 6.5.1904. в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 30.8.1929),
бел.паэт. Скончыў Мінскі белпедтэхнікум (1927), вучыўся ў БДУ (1928—29). У 1927—28 працаваў у рэд.газ. «Палеская праўда» (Гомель).
Друкаваўся з 1922. У яго вершах (зб-кі «Вершы», 1925; «Ветры буйныя», 1927), паэмах («Юны змаганец» і «Астрожнік», 1925; «Дзесяты падмурак», 1928; «Чырвоныя ружы», 1929; «Сірата Алеся», часткова апубл. 1925—29, цалкам 1934 і інш.) адлюстраваны пераўтварэнні ў краіне. Узбагаціў змест і маст.-выяўл. сродкі плакатна-агітацыйнага верша. Пісаў сатыр. вершы, прыпеўкі, гумарыст. вершаваныя апавяданні. Паэзія Т. прасякнута рэв. рамантыкай. Яго паэмы вызначаюцца лірычным ладам, задушэўнай узрушанасцю. Адзін з першых у бел. паэзіі спалучыў у лірыцы патэтыку з унутр. перажываннем.
Тв.:
Зб.тв.Мн., 1934;
Выбр. творы. Мн., 1953;
Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1979;
Новай квадры настаў маладзік. Мн., 1984;
Выбр. творы. Мн., 2000.
Літ.:
Чорны К. Думкі пра Паўлюка Труса // Зб.тв.Мн., 1975. Т. 8;
Лужанін М. Вобраз юнака // Зб.тв.Мн., 1981. Т. 4;
Глебка П. Паэзія барацьбы і перамогі. Мн., 1973. С. 166—172;
Гарэлік Л. Паўлюк Трус // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг.Мн., 1985.